Шыман Старавольскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя, артаграфія, пунктуацыя
д наўрад ці ўжо баяры былі
Радок 2:
'''Шымон Старавольскі''', ({{lang-pl|Szymon Starowolski}}) ([[1588]], вёска [[Стараволя (Пружанскі раён)|Стараволя]] каля [[Пружаны|Пружан]] — [[4 красавіка]] [[1656]]) — польскі гісторык, палітоляг літоўскага паходжаньня, каталіцкі [[ксёндз]]. Аўтар амаль 70 прац гістарычных і паліталягічных, напісаных збольшага на лаціне.
 
Сын дробнага [[баярыншляхціч]]а [[Базыль Старавольскі|Базыля Старавольскага]]. Пра бацьку польскі гісторык [[Вэспазян Кахоўскі]] (Wespazian Kochowski) пісаў, што «ганарыўся вядомай радзінай, лепей чым гербам шляхетным». Польскія гісторыкі дасюль ня маюць згоды, якога [[герб]]у былі Старавольскія. Ці то Лялівы, ці то Ладдзі, але большасьць мяркуе, што паходзілі з безгербовага баярства. Доўгі час нават месца нараджэньня Шымона выклікала спрэчкі — то прыпісвалі, што ён з-пад [[Кракаў|Кракава]], то пісалі, што ён з Валыні.
 
Шымон Старавольскі працаваў прыдворным ў [[канцлер]]а і вялікага кароннага [[гетман]]а [[Ян Замоскі|Яна Замоскага]] (Jana Zamoyskiego). У [[1612]]—[[1618]] вучыўся ў [[Кракаўская Акадэмія|Кракаўскай Акадэміі]], дзе атрымаў тытул [[бакаляўр]]а філязофіі. У [[1620]]—[[1621]] сакратар ў [[Вялікі гетман літоўскі|вялікага гетмана літоўскага]] [[Ян Караль Хадкевіч|Яна Караля Хадкевіча]] і быў разам зь ім пад [[Бітва пад Хоцінам|Хоцім]]ам. Пасьля працаваў ў розных [[магнат]]аў, некалькі разоў выяжджаў за мяжу як прэцэптар (preceptor) маладых магнатаў. З князямі [[Януш Астроскі|Янушам]] і [[Канстанцін Астроскі(малодшы)|Канстацінам Астроскімі]] адведаў [[Нямеччына|Нямеччыну]], [[Нідэрлянды]], [[Францыя|Францыю]] і [[Італія|Італію]]. Падарожнічаў таксама са [[Стэфан Патоцкі|Стэфанам Патоцкім]] і [[Александр Канецпольскі|Александрам Канецпольскім]] (Konecpolski), сынам вядомага гэтмана. У другой палове XVII стагодзьдзя зьвязаўся зь біскупам [[Якуб Задзікі|Якубам Задзікім]], і на яго прапанову прыняў ў [[1639]] годзе [[капланства]]. Дзякуючы біскупскай падтрымцы атрымаў тарноўскую канцылярыю. Напачатку [[1655]] стаўся кракаўскім канонікам.