OpenOffice.org: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 12:
}}
 
'''OpenOffice.org''' — найпапулярнейшы пакет офісных праграмаў з адчыненым кодам<ref>[http://news2.by/mir-unix/3806.html OpenOffice.org 3.0 — новая версія офіса з адчыненым кодам]// Беларускія навіны ІТ. [[13 кастрычніка]] [[2008]]</ref> для рэдагаваньня тэкстаў (''Writer''), электронных табліцаў (''Calc''), прэзэнтацыяў (''Impress''), вэктарных малюнкаў (''Draw''), а таксама кіраваньня базамі дадзеных (''Base''). Паводле сваёй функцыянальнасьці ''ООо'' параўнальны зь іншымі офіснымі пакетамі, уключна з ''[[Microsoft Office]]''. ''ООо'' карыстаецца ўласным фарматам файлаў ''[[ODF]]'', але можа імпартаваць і экспартаваць файлы фарматаў іншых праграмаў, у тым ліку з ''Microsoft Office'', ''[[DocBook]]'', ''Aportis.doc'' (''[[Palm OS]]''), ''[[Pocket Word]]'', ''[[PDF]]'', ''[[LaTeX]]'' і ''[[Macromedia Flash]]''. Уласны фармат файлаў ''ООо'' заснаваны на ''[[XML]]'', а тэкст захоўваюцца ў кадоўцы ''[[Unicode]]'', што спрашчае працу з тэкстамі ў розных мовах / абэцэдах.
 
Продкам ''OpenOffice.org'' зьяўляецца пакет ''[[StarOffice]]'' кампаніі ''Sun Microsystems'', і сёньня абодва пакеты разьвіваюцца паралельна, але калі ''SO'' — камэрцыйны прадукт, то ''ООо'' распаўсюджваецца свабодна ,зьяўляецца бясплатным, і ягоны зыходны код адкрыты. Праз гэта некаторыя кампанэнты ''ООо'' адрозьніваюцца ад ''SO'', у прыватнасьці праверка правапісу.