Аксамітная рэвалюцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Chobot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ko:벨벳 혁명
Vojt V (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 1:
'''"Аксамі́тная рэвалю́цыя"''' ([[чэская мова|па-чэску]]: sametová revoluce, [[славацкая мова|па-славацку]]: nežná revolúcia) — падзеі, якія адбываліся ў [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыне]] ў лістападзе-сьнежні [[1989]] году і прывялі да адносна мірнага падзеньня [[камунізм|камуністычнага]] рэжыму ды ўсталяваньня [[дэмакратыя|дэмакратыі]].
 
Пачаткам сталася дэманстрацыя студэнтаў у [[БратыславаБраціслава|БратыславеБраціславе]] ([[Славаччына]]) [[16 лістапада]] 1989 году, а потым, на наступны дзень, дэманстрацыя пратэсту студэнтаў у [[Прага|Празе]] ([[Чэхія]]). Дэманстрацыя ў Братыславе прайшла мірна, а ў Празе паліцыя жорстка разагнала студэнтаў, якія са сьвечкамі і вянкамі выйшлі ўспомніць пра сваіх папярэднікаў, і ў прыватнасьці студэнта Яна Аплятала, які быў у [[1939]] годзе пакараны нацыстамі.
 
На наступны дзень праскія тэатры абвясьцілі, што здымаюць усе спэктаклі й аддаюць свае сцэны для публічных дыскусій. Прадстаўнікі чэскай апазыцыі, царквы, студэнцтва, сабраўшыся у адным з тэатраў, абвясьцілі пра стварэньне Грамадзянскага форуму і запатрабавалі зьменаў ва ўладзе, свабоды слова і сходаў, вызваленьня палітычных вязьняў.