Абмеркаваньне:Старабеларуская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Перанос старонкі: меркаваньне
Vojt V (гутаркі | унёсак)
→‎Перанос старонкі: меркаваньне
Радок 6:
: Асабіста я ня супраць пераносу. У нас неяк склалася, што называюць гэтую мову старабеларускай, пры гэтым заўсёды падкрэсьліваюць, што тады яна называлася ''рускай''. Калі ніхто нічога больш не напіша, думаю, можна пераносіць. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] 22:44, 14 жніўня 2009 (UTC)
: Справа ў тым, што «руская мова» — гэта гістарычная назва, а «старабеларуская»/«стараўкраінская» — сучасныя, таму яны і выкарыстоўваюцца. Варта шукаць аўтарытэтныя крыніцы, дзе гэтая мова цяпер называецца «рускай», каб прынамсі было на што спасылацца. Асноўная праблема ў тым, што выраз «руская мова» ў сучаснай беларускай мове вельмі неадназначны. Таму ў тых умовах, якія ёсьць, я б прапанаваў да зьяўленьня крыніцаў зрабіць сюды перанакіраваньне з [[руская мова]], а ў артыкуле крыху падрабязьней раскрыць тэму блытаніны з назвамі руская-русінская-расейская-старабеларуская-стараўкраінская. Ну і праблема паменей: выправіць [http://be-x-old.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%A1%D0%BF%D1%8D%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D1%8F:%D0%A1%D0%BF%D0%B0%D1%81%D1%8B%D0%BB%D0%BA%D1%96_%D0%BD%D0%B0_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%83/%D0%A0%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0&limit=500 гэта ўсё]. —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 01:36, 17 жніўня 2009 (UTC)
:: Згодны з zedlik. У сучаснай беларускай лінгвістычнай тэрміналёгіі тэрмін "руская мова" стасоўна мовы "старабеларускай" не ўжываецца. Адпаведна, няма падставы рабіць гэты назоў тытульным. Толькі блытаніну ствараць. Найменьне з 16 стагодзьдзя - гэта найменьне гістарычнае. У вяртаньні яго ня больш лёгікі, чым у назьве "Паўночна-заходні край" для артыкула пра Беларусь. Перабольшваю, натуральна, але прынцып той жа. Ёсьць гістарычныя назвы, а ёсьць сучасная тэрміналёгія.--[[Удзельнік:Vojt V|Vojt V]] 16:14, 17 жніўня 2009 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Старабеларуская мова».