Розьніца паміж вэрсіямі «Уладзіслаў Сыракомля»

→‎Біяграфія: дапаўненьне
(→‎Біяграфія: дапаўненьне)
Паходзіў са зьбяднелага шляхецкага роду [[Сыракомля (герб)|герба «Сыракомля»]], назву якога потым узяў за псэўданім, бацькі былі арандатарамі і часта зьмянілі месца жыхарства. У [[1833]] паступіў вучыцца ў павятовую школу пры дамініканскім кляштары ў [[Нясьвіж]]ы, якую расейскія ўлады зачынілі ў [[1835]]. Давучваўся ў дамініканскай школе ў [[Наваградак|Наваградку]] ([[1836]]—[[1837]]). У [[1840]] уладкаваўся на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. Пасьля жаніцьбы ў [[1844]] пераехаў у фальварак [[Залучча]] (цяпер [[Стаўпецкі раён]]). Многа працаваў творча. У верасьні [[1852]] пераехаў у [[Вільня|Вільню]], бліжэй да выдавецтваў. У красавіку [[1853]] пачаў арандаваць фальварак [[Барэйкаўшчына]] каля Вільні. У [[1856]]—[[1858]] неаднаразова выязджаў у [[Варшава|Варшаву]] і [[Познань]] ([[Прускае каралеўства]]). Пасьля гэтых паездак за У. Сыракомлям быў устаноўлены сакрэтны нагляд. У красавіку [[1861]] выступіў на патрыятычнай маніфэстацыі ў [[Коўна|Коўне]] зь вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху быў арыштаваны і зьняволены ў віленскай вязьніцы. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у час сьледзтва. Пахаваны на віленскіх могілках [[могілкі Росы|Росы]] ў [[Вільня|Вільні]].
 
У Барэйкаўшчыне створаны музэй-бібліятэка Ўладзіслава Сыракомлі, яго імём названыя вуліцы ў [[Менск]]у і [[Нясьвіж]]ы. У [[Варшава|Варшаве]] у гонар Сыракомлі названыя адразу дзьве вуліцы: вуліцва Людвіка Кандратовіча і вуліца Уладзіслава Сыракомлі.
 
== Літаратурная дзейнасьць ==