Розьніца паміж вэрсіямі «Уладзіслаў Сыракомля»

стыль
(Hmm, he wrote in Polish)
(стыль)
 
 
'''Уладзісла́ў Сырако́мля''' (''сапраўднае'' '''''Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч''''', [[29 верасьня]] [[1823]], [[фальварак]] [[Смольгаў]] [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]], цяпер [[Любанскі раён]] — [[15 верасьня]] [[1862]], [[Вільня]]) — польскібеларускі і беларускіпольскі паэт, драматург, перакладчык, крытык, краязнавец. Пісаў на беларускай і польскай мовах.
 
== Біяграфія ==
Паходзіў са зьбяднелага шляхецкага роду [[Сыракомля (герб)|герба «Сыракомля»]], назву якога потым узяў за псэўданім, бацькі былі арандатарамі і часта зьмянілі месца жыхарства. У [[1833]] паступіў вучыцца ў павятовую школу пры дамініканскім кляштары ў [[Нясьвіж]]ы, якую расейскія ўлады зачынілі ў [[1835]]. Давучваўся ў дамініканскай школе ў [[Наваградак|Наваградку]] ([[1836]] [[1837]]). У [[1840]] уладкаваўся на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. Пасьля жаніцьбы ў [[1844]] пераехаў у фальварак [[Залучча]] (цяпер [[Стаўпецкі раён]]). Многа працаваў творча. У верасьні [[1852]] пераехаў у [[Вільня|Вільню]], бліжэй да выдавецтваў. У красавіку [[1853]] пачаў арандаваць фальварак [[Барэйкаўшчына]] каля Вільні. У [[1856]] [[1858]] неаднаразова выязджаў у [[Варшава|Варшаву]] і [[Познань]] ([[Прускае каралеўства]]). Пасьля гэтых паездак за У. Сыракомлям быў устаноўлены сакрэтны нагляд. У красавіку [[1861]] выступіў на патрыятычнай маніфэстацыі ў [[Коўна|Коўне]] зь вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху быў арыштаваны і зьняволены ў віленскай вязьніцы. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у час следзтвасьледзтва. Пахаваны на віленскіх могілках [[могілкі Росы|Росы]] ў [[Вільня|Вільні]].
 
У Барэйкаўшчыне створаны музэй-бібліятэка Ўладзіслава Сыракомлі, яго імём названыя вуліцы ў [[Менск]]у і [[Нясьвіж]]ы.
 
== Літаратурная дзейнасьць ==
[[Выява:Herb Syrokomla.PNG|200px|thumb|справа|Герб «Сыракомля»]]
Зьвяртаўся да гісторыі краю, вераваньняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам "«Паштальён"» ([[1844]]), паводле пачутай у [[Мір]]ы гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад "«Паштальёна"» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым стаў папулярнай у Расеі народнай песьняй "«Когда я на почте служил ямщиком…"». Як добры знаўца фальклёру, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім дасьледаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» ([[1856]]). Вывучэньню [[Беларусь|Беларусі]] прысьвяціў гісторыка-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» ([[1853]]), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» ([[1857]]), «Нёман ад вытокаў да вусьця» ([[1861]]) і інш. Падтрымліваў цесную сувязь зь [[менск]]ім літаратурным асяродзьдзем. За антыцарскія вершы быў арыштаваны. Зь беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш "«Добрыя весьці"» ([[1848]], [[1861]]) і лірычная мініяцюра "«Ужо птушкі пяюць усюды"». Зьяўляецца аўтарам шасьці кніжак, перакладаў паэтаў-лаціністаў, двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» і інш.
 
== Асноўныя творы ==
[[Выява:Smolgow Smolhow Syrokomla birthplace Klosy 1877.jpg|right|thumb|240px|[[Смольгаў]], месца нараджэньня Л. Кандратовіча]]
*Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej
*Dzieje literatury w Polsce
 
== Бібліяграфія ==
[[Файл:Uładzisłaŭ Syrakomla - mohilki Rosy.jpg|240пкс|міні|Магіла Уладзіслава Сыракомлі на [[могілкі Росы|могілках Росы]] ў Вільні. Побач зьлева — магіла жонкі, Паўліны Кандратовіч.]]
Беларускі пераклад:
* Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мн., 1993.
 
== Літаратура ==
*Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
*Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
**ЭГБ, т. 6—1.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
*[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii/index_19818.html Уладзіслаў Сыракомля ў даведніку Л. Маракова]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сыракомля, Уладыслаў}}