Аляксандар Орса: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
Нарадзіўся ў [[мястэчка|мястэчку]] [[Нягневічы]] [[Наваградзкі раён|Наваградзкага раёну]] ў сялянскай сям’і. Скончыў у [[Наваградак|Наваградку]] гарадзкую вучэльню ([[1913]]) і 2-х гадовыя настаўніцкія курсы. З [[1915]] году – у войску, скончыў там вайсковую вучэльню. Ваяваў на франтах [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]]. Вярнуўся на радзіму ў [[1918]] годзе, настаўнічаў у пачатковай школе ў вёсцы [[Вераб’евічы]] (цяпер [[Слонімскі раён]]). Удзельнічаў у беларускім грамадзкім і культурным руху. У [[1923]] – [[1928]] гадах вучыўся на прыродазнаўчым факультэце [[Карлаў унівэрсытэт|Карлава ўнівэрстытэту]] ў [[Прага|Празе]]. Доктар прыродазнаўства ([[1928]]). Пасьля вяртаньня на радзіму працаваў настаўнікам [[Беларуская гімназія ў Наваградку|Беларускай гімназіі ў Наваградку]]. Пасьля яе закрыцьця ў [[1934]] годзе настаўнічаў у польскай пачатковай школе ў [[Наваградак|Наваградку]]. У [[1938]] – [[1939]] гадах быў настаўнікам у [[Келецкае ваяводзтва|Келецкім ваяводзтве]] ў [[Польшча|Польшчы]]. У [[1939]] – [[1941]] гадах – на настаўніцкай працы ў [[Беларуская гімназія ў Наваградку|Наваградзкай беларускай гімназіі]] (сярэдняй школе), пэдагагічнай вучэльні. У час [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] быў [[Школьны інспэктарат|школьным інспэктарам]] [[Наваградзкая акруга|Наваградзкае акругі]]. У [[1944]] годзе разам зь сям’ёй выехаў у [[Нямеччына|Нямеччыну]]. У [[Рэгенсбург]]у арганізаваў беларускую гімназію і працаваў яе дырэктарам ([[1945]] – [[1949]]). З [[1949]] году – у [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], жыў у [[Нью-Ёрк]]у, арганізаваў тут першыя беларускія школы. Адзін з заснавальнікаў “[[Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне|Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня]]”, першай у [[Нью-Ёрк]]у парафіі [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы]], [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва|Беларускага інстытуту навукі і мастацтва]]. Працаваў у камісіі па рэдагаваньні падручнікаў для беларускіх школаў у эміграцыі.
 
[[Катэгорыя:ДзеячыБеларуская беларускае эміграцыіэміграцыя|Орса, Аляксандар]]
[[Катэгорыя:Беларускія пэдагогі|Орса, Аляксандар]]
[[Катэгорыя:Беларусы ў ЗША|Орса, Аляксандар]]