Ўінстан Чэрчыль: розьніца паміж вэрсіямі

брытанскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, вайсковец, пісьменьнік
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Палітык | імя = Уінстан Чэрчыль | жанчына = | выява = Churchil...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 03:11, 29 ліпеня 2009

Уінстан Чэрчыль (па-ангельску: Winston Churchill; поўнасьцю — сэр Уінстан Леанард Спэнсэр Чэрчыль па-ангельску: Sir Winston Leonard Spenser-Churchill, 21 лістапада 187424 студзеня 1965, Лёндан) — буйны ангельскі палітык, двойчы прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі (1940-1945 і 1951-1955), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1953).

Уінстан Чэрчыль
прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі
10 траўня 1940 — 27 ліпеня 1945
прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі
26 кастрычніка 1951 — 7 красавіка 1955
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 лістапада 1874
Памёр: 24 студзеня 1965
Лёндан
Партыя: Кансэрватыўная партыя
(1904-1925 — Ліберальная партыя)
Сужэнец: Clementine Churchill, Baroness Spencer-Churchill[d][1]
Дзеці: Дыяна Чэрчыль[d][1][2], Рэндальф Чэрчыль[d][1][2], Сара Чэрчыль[d][1][2], Марыголд Франсэс Чэрчыль[d][1][2] і Мэры Соўмс[d][2][1]
Бацька: Рэндольф Генры Чэрчыль[d][1]
Маці: Джэні Чэрчыль[d][1]
Адукацыя:
Узнагароды:

Біяграфія

Уінстан нарадзіўся ў арыстакрацкай сям'і Мальбара, атрымаў добрую агульную і вайсковую адукацыю. Удзельнічаў у вайсковых кампаніях у Аўганістане, Судане і Паўднёвай Афрыцы ў якасьці афіцэра, аднак адначасова ён быў вайсковым журналістам.

Пачатак палітычнай кар'еры

Хутка пасьля вяртаньня ў Вялікабрытанію Чэрчыль быў абраны ў ніжэйшую паляту парлямэнту ад кансэрватыўнай партыі. Аднак у 1904 ён перайшоў у іншую буйную на той час партыю, лібэральную. У лібэральным урадзе ён ужо ў 1908 атрымаў пасаду міністра гандлю і прамысловасці, а ў 1910 ён стаў міністрам унутраных спраў. На чале міністэрства Чэрчыль рашуча расправіўся з усімі шматлікімі маніфестацыямі і ў 1911 стаў міністрам марскіх спраў (афіцыйна — Першы Лорд Адміралцейства). Ён пачаў рэфармаваньне ангельскага флёту, аднак пасьля няўдалай Дарданэльскай апэрацыі падчас Першай сусьветнай вайны Чэрчыль быў зьняты са сваёй пасады.

Паслья 1917 Чэрчыль, які заўсёды варожа ставіўся да бальшавізма, быў адным з галоўных ініцыятараў інтэрвенцыі Антанты ў Расею. У 1925 ён перайшоў у кансэрватыўную партыю, аднак у 20-я і 30-я гады ён не быў буйной палітычнай фігурай. Толькі ў канцы 30-х, пасьля таго, як ён крытыкаваў палітыку «супакаеньня» Чэмбэрлена ў адносінах да Гітлера (магчыма, ён рабіў гэта з палітычных прычынаў) і паслья пачатку Другой сусьветнай вайны Чэрчыль зноў уваходзіць у склад вядучых палітыкаў Вялікабрытаніі як новы марскі міністар.

Першы прэм'ерскі тэрмін

10 траўня 1940, калі было відавочна, што Чэмбэрлен цалкам скампраметаваў сабе як кіраўнік, Чэрчыль быў абраны прэм'ер-міністрам кааліцыйнага ўраду. Ён рашуча выказваўся за вайну да перамогі над Германіяй. Вядома яго фраза з прамовы да ангельскай нацыі, што яму «няма чаго прапанаваць, акрамя крыві, поту і слёз». Чэрчыль актыўна наведваў месцы, разбураныя нямецкай авіяцыяй і ракетамі, шмат разоў выступаў па радыё. Яго дзейнасьць дапамагла кансалідацыі брытанскай нацыі і падтрымцы іх настрою ў гады вайны.

У 1945 перад парлямэнцкімі выбарамі ён спадзяваўся на свой вайсковы аўтарытэт і амаль ня вёў выбарчую кампанію. Аднак брытанцы аддалі свае галасы лейбарыстам на чале з Клементам Этлі, якія прапаноўвалі крокі па стабілізацыі эканамічнага становішча пасьля вайны.

Другі прэм'ерскі тэрмін

У 1951 кансэрватары перамаглі на парлямэнцкіх выбарах, і прэм'ер-міністрам стаў ужо 77-гадовы і атрымаўшы інсульт Чэрчыль. Нягледзячы на свой дрэнны стан, Чэрчыль заставаўся прэм'ерам да 1955, калі перадаў сваю пасаду Энтані Ідэну.

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA

  1. ^ а б в г д е ё ж Sir Winston Leonard Spencer-Churchill, Winston Churchill // Kindred Britain
  2. ^ а б в г д Lundy D. R. Rt. Hon. Sir Winston Leonard Spencer-Churchill // The Peerage (анг.)