Ўолтэр Кронкайт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '200px|right '''Ўолтэр Кронкайт''' ({{lang-en|Walter Cronkite}}; 4 лістапада [[191...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 08:28, 24 ліпеня 2009

Ўолтэр Кронкайт (па-ангельску: Walter Cronkite; 4 лістапада 1916 - 17 ліпеня 2009[1]) — амерыканскі журналіст, вядучы на тэлеканале CBS. Кронкайт прыйшоў на CBS у 1950 годзе, вядучым навінавых выпускаў ён стаў у 1962 годзе. Неўзабаве ён атрымаў папулярнасць як "чалавек, якому давяраюць усе".

Шчэ большую папулярнасць Кронкайту прынёс ягоны дакументальны фільм пра вайну ў В'етнаме, які ён зняў у 1968 годзе. У гэтым фільме журналіст заявіў пра неабходнасць вывесці амерыканскія войскі з краіны, бо ЗША гэтую вайну выйграць не змогуць.

Яму давялося асвятляць такія падзеі, як забойства прэзідэнта Джона Кенэдзі і змагара за расавую роўнасць Марціна Лютэра Кінга, Уотэргейцкі скандал, высадка касманаўтаў на Месяц, захоп закладнікаў у амерыканскім пасольстве ў Іране і шмат іншых.

Кронкайт спыніў весці навінавыя выпускі ў 1981 годзе, хоць да астатняга дня знаходзіўся ў штаце тэлекампаніі, зрэдку з’яўляючыся на экране. У 2006 ён заклікаў прэзідэнта Буша вывесці войскі з Іраку.

У.Кронкайт быў ганараваны шэрагам прэстыжных журналісцкіх прэміяў. Яго прафесійныя метады выкладаліся студэнтам-журналістам у шматлікіх краінах сусвета, у прыватнасці ў СССР.

Крыніцы

  1. ^ [http://naviny.by/rubrics/bomond/2009/07/20/ic_articles_121_163655/ Скончался самый известный журналист Америки]  (рас.)