Джунгарыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Джунгарыя''' - геаграфічны рэгіён на паўночным захадзе Кітайскай Народнай ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:31, 17 ліпеня 2009

Джунгарыя - геаграфічны рэгіён на паўночным захадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі, што адпавядае паўночнай палове Сіньцзяна. Яго плошча складае прыблізна 777 000 квадратных км, а тэрыторыя рэгіёна ўваходзіць у склад Сіньцзяна, і часткова ўключае Заходнюю Манголію і Ўсходні Казахстан. Раней тэрмін датычыўся шырэйшай тэрыторыі, абсяг якой залежаў ад палітычных межаў. У заходніх мовах край называўся Jungaria, Sungaria, Zungaria; па-мангольску: Зүүнгар Züüngar літаральна гэта гістарычна азначае "левая рука"; па-кітайску 准|噶|尔 (у традыцыйным напісаньні 準|噶|爾) - Zhǔngáěr, па-расейску Джунгария.

Джунгарыя і Тарымскі басэйн (Такламакан) падзяляюцца горамі Цянь-Шаня

Асноўныя месты - Урумчы, Інін і Карамаі.

Насельніцтва

Насельніцтва складаецца з казахаў, кыргызаў, манголаў, уйгураў ды кітайцаў-ханьцаў. Пасьля 1953 году меў месца масавы прыток кітайцаў-ханьцаў для работы на водных аб'ектох і прамысловых праектох, асабліва на нафтавых радовішчах Карамай.