Сьвянцянскія грады: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
д стыль
Радок 1:
'''Сьвянцянскія грады''' ('''Сьвянцянскае ўзвышша''') — [[града|грады]] на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]]. Займаюць паўднёвы захад [[Віцебская вобласьць|Віцебскай]] і паўночы захад [[Менская вобласьць|Менскай]] абласьцей. Мяжуюць з [[Вушацка-Лепельскае ўзвышша|Вушацка-Лепельскім узвышшам]], [[Полацкая нізіна|Полацкай]], [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінская]] і [[Нарачанска-Вялейская нізіна|Нарачанска-Вялейскай]] нізінамі, заходзяць на тэрыторыю [[Летува|Летувы]]. Працягласьць з захаду на ўсход 120 — 130120—130 км, з поўначы на поўдзень 35 — 4 535—45 км, плошча 2,7 тыс. км². Максымальная вышыня 228 м над узроўнем мора.
 
Рэльеф буйнаўзгорысты і градава-[[марэна]]ва-азёрны, сфармаваўся пераважна пад уплывам [[ледавік]]а [[паазерскае зьледзяненьне|паазерскага зьледзяненьня]]. Перавышэньні адносных вышыняў да 50 — 6050—60 м, найвышэйшы пункт — 228 м над узроўнем мора (каля вёскі [[Камаі]] [[Пастаўскі раён|Пастаўскага раёну]]). У паніжэньнях і лагчынах шмат невялікіх, але глыбокіх азёраў, зьвязаных паміж сабой малымі рэчкамі, пратокамі і разьмешчаных групамі (Лучайская, Мядзёльская, Доўгаўская, Глыбоцкая групы). Тут знаходзіцца найглыбейшае ў Беларусі [[Доўгае (возера, Глыбоцкі раён)|Доўгае]] возера (53,7 м). Найбуйнейшыя азёры: ([[Мядзел (возера)|Мядзел]], [[Шо (возера)|Шо]] і інш.).
Сьвянцянскія грады — водападзел паміж рэкамі басэйнаў [[Заходняя Дзьвіна|Заходняй Дзьвіны]] і [[Нёман]]а. На паўночных схілах пачынаюцца рэкі [[Мядзелка]], [[Галбіца]], [[Бярозаўка]], [[Мнюта]], [[Авута]], на паўднёвых — [[Страча]], [[Сэрвач]]. Карысныя выкапні: [[гліны]] легкаплаўкія, [[пяскова-жвіровы матэрыял]], будаўнічы пясок, [[торф]], [[бузы]].
 
Разараныя больш за 40 % тэрыторыі, лясістасьць каля 25 %. Распаўсюджаныя [[мяшаныя лясы|мяшаныя]] [[драбналістыя лясы]] і [[хвойнікі]]. У межах Сьвянцянскіх градаў частка нацыянальнага парку [[Нарачанскі (Нацыянальны парк)|Нарачанскі]], гідралягічныя заказьнікі [[Доўгае (гідралягічны заказьнік)|Доўгае]] і [[Белае (гідралягічны заказьнік)|Белае]].
 
== Літаратура ==
* Свентянские гряды // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн. : БелЭн, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
* Сьвянцянскія грады // Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. С. 72—73.
 
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]