Бітва пры Ведрашы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 18:
'''Бітва пры Ведрашы''' адбылася [[14 ліпеня]] [[1500]] года ля [[Дарагабуж|Дарагабужу]] ў цяперашняй [[Расея|Расеі]] падчас вайны паміж [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім княствам Літоўскім]] і [[Расея|Маскоўшчынай]] [[1500]] – [[1503]] гадоў. Бітва названая па летапіснай назве блізкай да месца бою ракі Ведраш (Вядрош, зараз Сельня), якая ўпадае ў Тросну (зараз Расна).
 
Літоўскае войска пад камандаваньнем Найвышэйшага Гетмана [[Канстанцін Астрожскі|князя Канстанціна Астрожскага]] у ліку блізу 40,0004000 было ўшчэнт разгромлена войскам [[Маскоўскае княства|Вялікага княства Маскоўскага]] блізу 40,000 на чале з князь [[Даніл Васільевіч Шчэня-Патрыкееў|князем Данілам Васільевічам Шэняй-Патрыкеевым]]. Хада гэтае бітвы вызначыла зыход вайны.
 
Нягледзячы на пачатковыя посьпех войска ВКЛ пасьля 6-гадзіннага бою з асноўнымі маскоўскімі сіламі, пачало адступаць да сваіх пераправаў праз Тросну, потым павярнулася ў бегства. Аднак, пераправы былі яшчэ ў час бітвы зьнішчаныя маскоўскім атрадам, які патаемна выйшаў да іх. Гэта паспрыяла паніцы і вынішчэньню адступалых. Адзначаецца малая колькасьць войска ВКЛ, якая здолела ўратавацца з поля бітвы. У палон быў узяты гетман Астрожскі.