Ніна Тарас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, афармленьне
Vseslav (гутаркі | унёсак)
выпраўленая артаграфія
Радок 1:
{{Артаграфія}}
[[Файл:NTaras.jpg|міні|Ніна Тарас]]
'''Ні́на Та́рас''' ([[15 траўня]] [[1916]] — [[12 сьнежня]] [[2006]]) — беларуская пісьменьніца.
 
==Біяграфія==
Нарадзілася ў вёсцы [[Запольле]] [[Наваградзкі раён|Наваградзкага раёну]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] ў сялянскай сям’і. Сапраўднае прозвішча — Жданук. У час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] дакумэнты былі згубленыя, і бацька Ніны (Міхаіл Адамавіч) у час перапісу жыхароў вёскі, узяў сабе фаміліюпрозьвішча Тарас, якую потым перадаў і сваім дзецям. Акрамя Ніны ў сям’і Жданук былі тры малодшыя сястры і брат.
 
Першую адукацыю Ніна Тарас атрымала ад бацькі. Калі пачала працаваць сельская школа, яна была залічана ў другідругую класклясу, якіякая складаўся з трох вучняў. Навучаньне было толькі на [[польская мова|польскай мове]].
 
Свой першы верш — «Пастушка» — яна напісала прыкладна ў трэцяй клясе. Нейкім чынам верш трапіў да дырэктара школы і ён, разам з бацькам Ніны Міхайлаўны, вырашыў паслаць яе вучыцца ў гімназію. Празь некаторы час пачала пісаць вершы на [[беларуская мова|беларускай мове]] (галоўны чынам, пра прыроду). Бацька як мог падтрымліваў Ніну, яе літаратурныя пачынаньні. І ў [[1930]] годзе Ніна, пасьля здачы экзамэнаўіспытаў, паступае ў трэцую клясу [[Наваградак|наваградзкай]] гімназіі. У тым жа годзе ўступае ў падпольную [[Камсамол|камсамольскую]] ячэйку<ref name="lit01">«Пра час і пра сябе». Аутабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мінск, выдавецтва «Беларусь», 1966 [c. 233-345]</ref>.
 
Праз тры гады навучаньня — гімназію закрылізачынілі, і Ніна вяртаецца да бацькоў. У той час матэрыяльнае становішча ў сям’і было вельмі дрэннае, але, ня гледзячы на гэта, Ніна ўгаворвае бацькоў накіраваць яе на два гады ў [[Вільня|Вільню]] — закончыць гімназію. Так Ніна Тарас апынулася ў [[Вільня|Віленскай]] гімназіі, куды таксама пасьля закрыцьця [[Наваградак|наваградзкай]] гімназіі прыехалі яе сябры-наваградчане з розных клясаў. Там жа пазнаёмілася з [[Максім Танк|Максімам Танкам]], які ў той час працаваў у рэдакцыі газэты «[[Наша воля]]». Аднойчы [[Максім Танк]] папрасіў у яе верш для газеты «Наша воля». Так упершыню быў надрукаваны яе верш «Яшчэ, веру, ты, вёска, устанеш…»<ref name="lit01"/>
 
Пасьля пасьпяховай здачы выпускнога экзамэнуіспыту і выпускнога вечару, Ніна вяртаецца дамоў, дзе ў дрэнным стане знаходзіцца яе сястра Марыся (тубэркулёз легкіхлёгкіх). У той час матэрыяльныя сродкі ідуць на лячэньне сястры, таму пра паступленьне ва ўнівэрсытэт не магло быць і размовы.
 
Восеньню яна прымае рашэньне пакінуць назаўседы родны дом, і другога верасьня выяжджае ў [[Вільня|Вільню]] ў пошуках працы. Пасьля доўгіх, безвыніковых пошукаў, зьвяртаецца ў [[Вільня|Віленскае]] бюро працы. Першым месцам працы аказваюцца звычайныя парнікі ў раёне ЗвярынцаЗьвярынца ([[літоўская мова|па-літоўску]] Žvėrynas), якія трэба было прывадзіць у парадак. У той час Ніна ўпершыню ўбачыла, у якім безвыходным становішчы яна апынулася. Надзеяў на атрыманьне нармальнай працы не было. У той жа час кватэра, у якой Ніна пражывала зь сяброўкай, становіцца явачнай. Часта для сустрэч з падпольшчыкамі на явачную кватэру прыходзіў і [[Максім Танк]]. У той жа час (прыкладна [[1935]] год) Ніна рыхтуецца да паступленьня на філялягічны факультэт (партыйная арганізацыя хацела паслаць яе вучыцца). Адначасова з падрыхтоўкай да паступленьня, піша і друкуе новыя вершы, пакуль існуюць газеты «Наша воля» і «Попросту».
 
Увесну [[1937]] году, пасьля атрыманьня трывожнага паведамленьня ад бацькоў, Ніна вяртаецца дамоў каб наведаць сястру, якая адчувае сябе вельмі дрэнна. Ніна разумела, что больш ніколі не пабачыць яе, таму прыняла рашэньне застацца дома. Прайшло лета, а восеньню сястры (Марыські) ня стала.
Радок 32 ⟶ 31:
У [[1940]] годзе выходзіць першы зборнік — «На ўсход ідучы». Ніну Тарас прымаюць у [[Саюз пісьменьнікаў БССР]].
 
[[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] сустрэла ў [[Ліда|Лідзе]]. У час вайны хата Ніны Міхайлаўны выкарыстоўвалася для явак партызан. Празь некаторы час хата згарэла, згарэлі і ўсе рукапісы, памятныя кнігі і іншыя цэнныякаштоўныя ёй матэрыялы.
 
Пасьля вайны пераехала ў [[Менск]]. Працавала ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у рэдакцыі газэты «Піянер Беларусі». У пасьляваенныя гады друкавала зборнікі вершаў, пісала аповесьці. Вучылася завочна ў [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]], які так і ня скончыла. Скончыла Вышэйшыя двухгадовыя курсы ў [[Масква|Маскве]].