Сяло: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д стыль
Радок 4:
Першыя сёлы як прыналежныя ўладальніку вёскі ўзьніклі ў [[12 стагодзьдзе|XII]] — [[13 стагодзьдзе|XIII]] стст. у сувязі з запрыгоньваньнем сельскай абшчыны. У летапісных пведамленьнях таго часу шырока згадваюцца княскія, баярскія, царкоўныя сёлы. Першапачаткова тэрмін «сяло» меў значэньне загараднай сядзібы князя, дзе побач з гаспадарскім дваром месьціліся і хаты чэлядзі. У той жа, у адрозьненьні ад [[пагост]]а, яно мела функцыі цэнтра вотчынна-памесных уладаньняў на пэўнай тэрыторыі.
 
Галоўная прыкмета сяла — наяўнасьць абшарніцкага маёнтка. У астатнім структура нагадвала забудову [[пагост|пагоста-цэнтра]]: царкоўны двор, карчма, грамадзкая крама, вуліцы-канцы зь сялянскімі дварамі. На працягу існаваньня фэадальна-прыгонная сыстэмы сёлы захоўвалі сваё значэньне тэрытарыяльна-ўладальніцкіх цэнтраў. З канца [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]] у сувязі з дыфэрэнцыяцыяй адміністрацыйных правінцыяў ([[ваяводзтва]]ў, [[староства]]ў, дзяржаваў) сёлы таксама набываюць значэньне мясцовых адміністрацыйна-тэрытарыяльных цэнтраў. Пасьля далучэньня земляў [[Беларусь|Беларусі]] да [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] сёлы, як правіла, робяцца цэнтрамі валасьцей у складзе паветаў. Пазьней, у [[19 стагодзьдзе|ХІХ ст.]] абавязковымі атрыбутамі сяла сталі царква, або касьцёл, вучэльня і валасное праўленьне. У ХХ ст. сёлы робяцца цэнтрамі сельскіх саветаў, калгасаў і саўгасаў, трапляюць у пералік пэрспэктыўных паселішчаў, многія зь якіх ў [[1970-я|1970]]—[[1980-я]] былі перабудаваныя паводле ўзорных генплянаў і сталі адметнымі аграпрамысловымі цэнтрамі.<ref>Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 19—21</ref>
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
* Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X. С.19—21
 
{{Населеныя пункты}}