Асьвейскае возера: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
новы артыкул
 
артаграфія
Радок 23:
|Даўгата_хвілінаў = 8
}}
'''Асьве́йскае во́зера''' - возера ў [[Верхнядзьвінскі раён|Верхнядзьвінскім раёне]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскае вобласьці]], зьяўляецца 2-м паводле плошчы возеравозерам на Беларусі.
 
== Возера ў лічбах ==
Радок 29:
 
== Асноўныя зьвесткі ==
Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы - ўзвышшыузвышшы ды грады вышынёй 10-3010—30 мэтраў, у большасьці пакрытыя лесам. На захадзе ад возера прылягае [[Асьвейскае балота]]. Берагі нізкія, тарфяніста-пяшчаныя, парослыя хмызьняком. У разводзьдзе да 2 км² узьбярэжжа знаходзіцца пад вадой.
 
Дно возера глеістае, ля паўночна-ўсходняга берагу - глеіста-пяшчанае. У заходняй частцы возера знаходзіцца выспа, плошчай блізу 5 км², вышынёй да 30 мэтраў. У возеры водзіцца [[лешч]], [[шчупак]], [[судак]], [[карась]], [[мянтуз]], [[вугор]]. На берагах жыве [[андатра]], [[бабёр]]; масавае гнездаваньне птушак, такіх як [[лебядзь-шыпун]]. Таксама возера – буйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца размнажэньня і пасьлягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі (''Anas platyrhynchos''), нырка-сівака (''Aythya ferina'') ды лыскі (''Fulica atra''). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі зьяўляюцца месцам сталай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у пэрыяд міграцый увясну і ўвосень.
 
Да возера ўпадае 16 рачулак і мэліярацыйных каналаў, рака Выдранка. Выцякае рака [[Дзегцяроўка (рака)|Дзегцяроўка]], праз якую Асьвейскае возера мае сьцёк у возера [[Лісна (возера)|Лісна]].