Асьвейскае возера: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
новы артыкул
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:02, 9 ліпеня 2009

Возера
Асьвейскае
Краіна Беларусь
Плошча 52,8 км²
Плошча вадазбору 259 км²
Максымальная глыбіня 7,5 м
Сярэдняя глыбіня 2,0 м
Найбольшая даўжыня 11,4 км
Найбольшая шырыня 7,8 км
Даўжыня берагавой лініі 33,4 км
Вышыня над узроўнем мора 129,8 м
Каардынаты 56°2′ пн. ш. 28°8′ у. д. / 56.033° пн. ш. 28.133° у. д. / 56.033; 28.133Каардынаты: 56°2′ пн. ш. 28°8′ у. д. / 56.033° пн. ш. 28.133° у. д. / 56.033; 28.133
Асьвейскае на мапе Беларусі
Асьвейскае
Асьвейскае
Асьвейскае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Асьве́йскае во́зера - возера ў Верхнядзьвінскім раёне Віцебскае вобласьці, зьяўляецца 2-м паводле плошчы возера на Беларусі.

Возера ў лічбах

Плошча возера — 52,8 км². Найбольшая глыбіня — 7,5 м. Даўжыня — 11,4 км. Найбольшая шырыня — 7,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 33,4 км. Плошча вадазбору — 259 км². Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысы. На возеры стаіць мястэчка Асьвея (40 км ад места Дрыса. Возера ляжыць на ўзроўні 129,8 м.

Асноўныя зьвесткі

Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы - ўзвышшы ды грады вышынёй 10-30 мэтраў, у большасьці пакрытыя лесам. На захадзе ад возера прылягае Асьвейскае балота. Берагі нізкія, тарфяніста-пяшчаныя, парослыя хмызьняком. У разводзьдзе да 2 км² узьбярэжжа знаходзіцца пад вадой.

Дно возера глеістае, ля паўночна-ўсходняга берагу - глеіста-пяшчанае. У заходняй частцы возера знаходзіцца выспа, плошчай блізу 5 км², вышынёй да 30 мэтраў. У возеры водзіцца лешч, шчупак, судак, карась, мянтуз, вугор. На берагах жыве андатра, бабёр; масавае гнездаваньне птушак, такіх як лебядзь-шыпун. Таксама возера – буйнейшае ў рэгіёне Паазер’я месца размнажэньня і пасьлягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos), нырка-сівака (Aythya ferina) ды лыскі (Fulica atra). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі зьяўляюцца месцам сталай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у пэрыяд міграцый увясну і ўвосень.

Да возера ўпадае 16 рачулак і мэліярацыйных каналаў, рака Выдранка. Выцякае рака Дзегцяроўка, праз якую Асьвейскае возера мае сьцёк у возера Лісна.

Літаратура

  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.