Наўгародзкая рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак, артаграфія, вікіфікацыя
д выпраўленьне спасылак
Радок 6:
Развіцьцё Наўгародзкай рэспублікі адбывалася ва ўмовах сталай агрэсіі з боку суседзяў: за сваю гісторыю яна 26 разоў ваявала са [[Швэцыя|Швэцыяй]] і 11 разоў зь [[Лівонскі Ордэн|Лівонскім Ордэнам]]. Часта яе саюзьнікам у барацьбе зь імі выступала [[Полацкае княства]]. За першую палову [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]] Наўгародзкая рэспубліка адбіла каля 15 літоўскіх «набегаў»; пасьля буйнога паражэньня літоўцаў у [[1245]] з ВКЛ усталяваліся параўнаўча мірныя адносіны. З [[1330]]-х гадоў ВКЛ імкнулася ўсталяваць сюзэрэнітэт над Наўгародзкай рэспублікай (глядзі [[Нарымонт]]), что выклікала процідзеяньне [[Маскоўскае княства|Маскоўскага Вялікага княства]]. Гэта дазваляла Наўгародзкай рэспубліцы лавіраваць паміж гэтымі двума буйнымі дзяржавамі і працяглы час захоўваць незалежнасьць. Служылымі князямі часта запрашаліся князі з ВКЛ ([[Лугвен]], [[Нарымонтавічы]] і іншыя), якім традыцыйна прадастаўляліся для «кармленьня» Ладага, Арэшак, Карэла, Капор’е. Паралельна з гэтай існавала «маскоўская сыстэма кармленьняў», куды запрашаліся служылыя князі з тэрыторый, падкантрольных Маскве. І Масква, і Літва актыўна ўмешваліся ў барацьбу наўгародзкіх «партый», падтрымліваючы сваіх прыхільнікаў ваеннай сілай (напрыклад, [[Альгерд]] у [[1345]]).
 
На працягу ўсяго свайго княжаньня [[Вітаўт]] пры падтрымцы [[Ягайла|Ягайлы]] імкнуўся ўсталяваць кантроль над Ноўгарадам і [[Пскоўская рэспубліка|Псковам]]. Яшчэ ў [[1389]] Лугвен склаў васальную прысягу Ягайлу як сюзэрэну Наўгародзкай рэспублікі (што трымалася ў тайне ад самiх наўгародцаў). Паводле ўмоў [[СалінскаяСалінскі дамовадагавор|Салінскай дамовы]] ([[1398]]) і [[Рацёнжскі дагавор|Рацёнжскай дамовы]] ([[1404]]) прадугледжвалася садзейнічаньне Лівонскага Ордэна ў далучэньні Наўгародзкай рэспублікі да ВКЛ; у другой палове [[1410]]-х папы [[Ян XXIII]] i [[Марцін V]] выдалi некалькi булаў, прызначаючы Вітаўта і Ягайлу генеральнымі вiкарыямі Ноўгарада і Пскова, але ім удалося захаваць самастойнасьць. На працягу, прынамсi, двух наступных стагодзьдзяў перакананьне, што Ягайла i Вітаўт «валодалi» Hоўгаpадам, было хаця i неабгpунтаваным, але дастаткова pаспаўсюджаным у Лiтве i Польшчы і доўгі час служыла падставай для прэтэнзій на «вяртаньне» Ноўгарада ў склад ВКЛ. Спрабуючы захапіць Ноўгарад, Вітаўт вёў супраць яго войны (асабліва маштабную ў [[1428]]), якія не прынеслі рэальных вынікаў.
 
Найбольшы росквіт эканомікі і культуры дасягнуты пры архіепіскапе Яўфiмiі II ([[1429]]—[[1458]]), пасьлядоўным прыхільніку незалежнасьці. На працягу XV стагодзьдзя Hаўгаpодзкае аpхiепiскапства падпаpадкоўвалася Ўладзiмiрскай (фактычна — Маскоўскай) мiтpаполii толькi фаpмальна і мела цесныя кантакты з Кіеўскай (фактычна — Наваградзкай) мітраполіяй. Аpхiепiскапы, юpысдыкцыя якiх пашыpалася i на Пскоў, дэманстpатыўна ўхiлялiся ад удзелу ў цаpкоўных сабоpах у Маскве; у той жа час, прадстаўнікі Ноўгарада ўваходзілі ў дэлегацыю мітрапаліта Цамблака на Канстанцкі сабор [[1414]]—[[1418]]. Аднак пасьля Яжэлбіцкага міра з Масквой ([[1456]]) ступень незалежнасьці Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі ў правядзеньні зьнешняй палітыкі была значна абмежаваная. Пасьля сьмерцi архiепiскапа Iоны ў [[1470]], адчуваючы непазьбежнасьць страты незалежнасьці, кіруючыя колы Наўгародзкай рэспублікі схіляліся да збліжэньня з ВКЛ. Яны запрасiлі да сябе з ВКЛ кiеўскага князя [[Міхаіл Алелькавіч|Мiхаiла Алелькавiча]], зьбiраліся зацьвердзiць свайго новага архiепiскапа ў кiеўскага мiтрапалiта Грыгорыя Балгарына і былi гатовыя прызнаць Казіміра ІV сваім сюзэрэнам. На гэтыя «лацiнскiя» сымпатыі Вялiкага Ноўгарада, а галоўнае, на імкненьне пралітоўскай партыі захаваць наўгародзкую «даўніну», Масква адказала карнай выправай, у выніку якой Ноўгарад быў змушаны падпісаць ганебны [[Карастынскі мір]] ([[11 жніўня]] [[1471]]). Канчаткова незалежнасьць Наўгародзкай рэспублікі была ліквідаваная вялікім князем маскоўскім [[Іван III|Іванам ІІІ]] у [[1478]].