Жамойць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: ka:ჟემაიტია
д стыль
Радок 1:
'''ЖамойцьЖамо́йць''', '''Жмудзь''', '''ЖамойтыяЖамо́йтыя''', '''СамагітыяСамагі́тыя''' ([[Жамойцкая мова|па-жамойцку]]: ''Žemaitėjė'', {{мова-lt|Zemaitija}}, {{мова-la|Samogittia}}) — [[этнаграфічны рэгіён]] на паўночным захадзе сучаснай [[Летува|Летувы]]; гістарычна — назва краіны паміж нізоўямі [[Нёман|Нёмана]] й Віндавы (сучасная [[Вэнта (рака)|Вэнта]]). Жмудзьдзю таксама звалася прабывалае тут жамойцкае племя (глядзіце [[жамойтыжмудзіны]]).
 
== Гісторыя ==
Радок 11:
«''…Самагіты носяць дрэнную адзежу, па большай частцы папялістага колеру. Яны жывуць у нізкіх, але вельмі доўгіх халупах; агонь у іх захоўваецца па сярэдзіне, і бацька сямейства, седзячы ў агню, бачыць сваю жывёлу і ўсю гаспадарку. Бо яны звычайна трымаюць жывёл пад тым жа дахам, пад якім жывуць самі, без усякай перагародкі. Вялікая частка іх ужывае таксама буйвалавы рогі замест чар… Зямлю аруць не жалезам, а дрэвам, што тым больш годна зьдзіўленьня, таму што зямля ў іх цьвёрдая і не пяшчаная і хвоя не расьце на ёй зусім''».
 
Па словах некаторых польскіх гісторыкаў, Жмудзь ў [[13 стагодзьдзе|XIII]] і нават у [[14 стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзях займала вялікую прастору. Пэўная гісторыя Жмудзі пачынаецца з [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]], з часу зьяўленьня ў суседзтве [[немцы|немцаў]], і напоўненая, галоўным чынам, весткамі аб дужаньні з апошнімі, якая доўжылася да пачатку [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]]. Жмудзь ўзмоцнена і доўга адстойвала сваю рэлігію й сваю незалежнасьць ад немцаў; у краіне жмудынаўжмудзінаў знаходзілася жамойцкае сьвяцілішча [[Рамове]]. Менавіта пры ўдзеле нямецкіх сьвятароў на базе лацінкі ўпершыню зьяўляюцца ([[16 стагодзьдзе|XVI]]—[[17 стагодзьдзе|XVII]] стст.) пісьмовыя дакумэнты на мовах жамойтаў і аўкштотаў. У пачатку [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] на базе жамойцкай мовы летувіскімі мовазнаўцамі была распрацаваная сучасная [[летувіская мова]].
 
Разам з тым Жмудзь была стараннай захавальніцай нацыянальных адданьняў і звычаяў і дбайна адстойвала іх супраць усіх спроб Вялікіх князёў Літоўскіх увесьці якія-небудзь новаўвядзеньні. Жамойты, як і аўкштайты, заставаліся язычнікамі і пасьля афіцыйнага прыняцьця хрысьціянства ў [[1387]] годзе. Па дамове [[1254]] [[Міндоўг]] аддае Жмудзь [[Лівонскі ордэн|Лівонскаму ордэну]]; праз 11 гадоў апошняя пры дапамозе [[латышы|латышоў]] і [[куроны|куронаў]] вызваляецца ад улады лівонскіх рыцараў, але неўзабаве павінна пачаць дужаньне з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]]. Асабліва частыя і небясьпечныя былі напады немцаў у [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзі]], толькі пры [[Кейстут|Кейстуце]] перашэдшыя ў [[партызаны|партызанскую]] вайну. Пасьля сьмерці Кейстута, у [[1382]], Вялікі князь Літоўскі [[Ягайла]] аддаў Жмудзь лівонцам; але жмудыныжмудзіны неўзабаве паўсталі й зрынулі гэтую залежнасьць. У [[1398]] яна ізноў аддадзеная лівонцам [[Вітаўт]]ам, вярнулым яе немцам другасна пасьля паўстаньня [[1400]]—[[1401]]. Вядома, што Вітаўт чатырохразова (у 1384, 1390, 1398 і 1404 гг.) аддаваў Жмудзь Тэўтонскаму ордэну. Словы Вітаўта з Мэтрыкі ВКЛ: «''Жамойты хаваюцца ў пушчах сваіх ад погляду княжых зборшчыкаў даніны й іншых службовых асоб дзяржавы ад якіх дзяржаве ні прыбытку ні славы ні пашаны''». Гэтая тэрыторыя хоць і была важнай, але ўсёткі разьменнай манэтай у палітычным дужаньні таго часу. Пасьля [[1410]] Жамойць пазбаўляецца ад уварваньняў немцаў. З гэтага часу яе ўладальнікі, Вітаўт і Ягайла, пачынаюць узмоцнена ўкараняць тут [[хрысьціянства]], якое з прычыны супраціву жыхароў сьцьвярджаецца канчаткова толькі ў [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзі]], [[езуіты|езуітамі]].
 
Тут існавала адмысловая аўтаномная адзінка — [[Жмудзкае стараствастароства]].
 
З самага пачатку Жамойць мела адмысловага князя, у асноўным падручніка Вялікага князя Літоўскага; сталіцай яго былі [[Расены]]. У [[1492]] вялікі князь [[Аляксандар]] даў Жмудзі «земскі прывілей» (на рускай мове), якая паслужыла пачаткам стварэньня саслоўяў на жмудзкіх землях (спачатку толькі зь ліцьвінскай шляхты). Наступная гісторыя Жмудзі ўваходзіць цалкам у агульную гісторыю Літвы. У [[1795]] вобласьць Жмудзі ўвайшла ў склад [[Літоўская губэрня|Літоўскай губэрні]], у [[1801]] — у склад [[Віленская губэрня|Віленскай]] і нарэшце — [[Ковенская губэрня|Ковенскай]].
 
== Палітыка ==
У цяперашні час Жмудзь прадстаўляе жамойцкае культурнае грамадзтва, група зацікаўленая ў захаваньні жамойцкай культуры й мовы, і [[Жамойцкі парлямэнт]] (літаральна парлямэнт Жамойці). Яны выступаюць за рэгіянальную аўтаномнасьць, і іх патрабаваньні заснаваныя на гістарычных крыніцах. Гэтыя патрабаваньні часта ўключаюць у сябе вяртаньне [[Клайпеда|Клайпеды]]. Жамойцкая група, узначаленая [[Юстынас Бурба|Юстынасам Бурбам]], мае невялікі чалецкісяброўскі склад. Таксама публікуецца газэта «''[[Жамойцкі парлямэнт (газэта)|Жамойцкі парлямэнт]]''».
 
== Адміністрацыйны падзел ==
Радок 66:
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
<references />
 
== Літаратура ==