Розьніца паміж вэрсіямі «Prāta Vētra»

6 байтаў дададзена ,  11 гадоў таму
→‎Этапы творчасьці й асноўныя дасягненьні: выпраўленая ўнутраная спасылка
(→‎Гісторыя ўтварэньня: дададзеная інфармацыя)
(→‎Этапы творчасьці й асноўныя дасягненьні: выпраўленая ўнутраная спасылка)
Першы міжнародны самотнік гурта зьявіўся на сьвет у [[Нямеччына|Нямеччыне]] ў [[1998]] годзе дзякуючы намаганьням [[Фолькер Гінкель|Фолькера Гінкеля]], прадусара [[Fool's Garden]]. Назва ў самотніка была «Under My Wing», і быў ён перароблены зь песьні «Tavas mājas manā azotē» — самага значнага гіта Латвіі сэзону-[[1996]]. Пачынаючы з альбома «Starp divām saulēm» ([[1999]]), гурт пачаў дубляваць усе свае арыгінальныя запісы на ангельскую, а часам і на [[расейская мова|расейскую]], мовы. На існую музыку кладуцца новыя тэксты, сэмантычна адрозныя ад арыгінальных. У выніку кожны альбом гурта, нават з адной і той самай назвай, але на розных мовах, займеў свой асобны парадкавы нумар.
 
Значным дасягненьнем удзельнікі гурта лічаць свой выступ у [[Швэцыя|Швэцыі]] на конкурсе [[ЭўравізіяЭўрабачаньне]]-[[2000]]. Паводле вынікаў галасаваньня PV атрымала 3 мейсца, а кампазыцыя «My Star», зь якой яны выступілі, заканамерна зрабілася гітом ва ўсіх [[Балтыйскія дзяржавы|Балтыйскіх дзяржавах]]. Менавіта па гэтым конкурсе адбыўся прарыў гурта на музычны рынак [[Беларусь|Беларусі]].
 
Да гонару PV варта адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: [[21 жніўня]] [[2005]] году ў [[Межапаркс|Межапарк]]у на іхным выступе прысутнічала блізу 40 000 гледачоў. Па выніках канцэрту быў выпушчаны DVD — зноў самы пасьпяховы для музыкаў гэтай краіны, калі зьвяртаць увагу на колькасьць прададзеных копіяў.
395

зьменаў