Правакацыя (гурт): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vboo (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Музычны гурт | Назва = Правакацыя | Фота = | Подпіс = | ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:17, 1 ліпеня 2009

Правака́цыябеларускі панк-рок гурт, які існаваў у 90-х гадах XX стагодзьдзя. Першы беларускамоўны панк-гурт. Заснавальнікам і лідэрам гурта быў Альгерд Бахарэвіч, які пісаў тэксты песьняў і зьяўляўся вакалістам. Тэксты песьняў маюць найперш іранічна-палітычны характар, уяўляюць сабой своеасаблівы творчы пратэст.

Правакацыя
Інфармацыя
Гады19932000
АдкульМенск, Беларусь
Мовабеларуская
Жанр(ы)панк-рок
УдзельнікіАльгерд Бахарэвіч
Уладзімір Лушчынскі
Вольга Краўцова
Андрэй Бараноўскі

Гісторыя

Гурт быў створаны ў 1993 годзе, дэбют адбыўся на першым фэстывалі «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Менску. У гады існаваньня гурт прымаў удзел у шматлікіх акцыях і фэстывалях, сярод якіх варта адзначыць «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Вольныя танцы», «Хай што-небудзь адбудзецца», «Гэта ты, Моцарт?!», усяго было дадзена каля паўсотні канцэртаў. Апошні канцэрт «Правакацыі» быў дадзены ў 2000 годзе ў менскім клюбе "Медыюм" сумесна з беларускім гуртом «Hate to State» і ірляндзкім «Call Center».

Удзельнікі

За час існаваньня «Правакацыі» ў яе складзе грала 11 музыкаў. Фактычна, адзіным нязьменным чальцом гурта зьяўляўся «Алежка» - Альгерд Бахарэвіч.

Альбомы

У 1999 годзе гуртом быў запісаны і выдадзены адзіны студыйны альбом пад назвай «Звычайная раніца». Больш раньнія запісы рабіліся ў хатніх умовах і распаўсюджваліся толькі сярод знаёмых. Альбом «Звычайная раніца» ўключае 8 кампазыцый.

  1. Карычневае
  2. Не занадта
  3. Шэф у гістэрыцы
  4. Квітней, мая Быдляндыя
  5. Тан’я
  6. I Wanna Be Your Dog
  7. Нацыянальны сход
  8. Адчай

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі