Бруге: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
→‎Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў: дададзеная інфармацыя
Vseslav (гутаркі | унёсак)
дробная праўка
Радок 44:
Гістарычны цэнтар (плошчай 430 га), як сярэднявечнае места, занесены ў сьпіс сусьветнае спадчыны [[ЮНЭСКА]]. У час свайго росквіту ў пэрыяд [[Сярэднявечча]] насельніцтва складала 200,000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багацьцю сёньняшні Бруге лічыцца адным з самых маляўнічых местаў [[Эўропа|Эўропы]].
 
Бруге — важны эканамічны цэнтар краіны. На прыканцы [[XX стагодзьдзе|XX]] стагодзьдзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму места вярнула сабе згубленую ролю гандлёвага марскога места.
 
== Паходжаньне назвы ==
Радок 56:
[[Файл:Bruges_view_from_the_belfry.JPG|thumbs|right|220px|Выгляд з вежы-званіцы (het Belfort)]]
Часта места называюць '''«Паўночнай Вэнэцыяй»''' з-за вялікай колькасьці каналаў і мастоў (каналы ў Бруге атрымалі ўласнае імя — ''ра́ен'' («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз места — Рае).
Таксама жыхары Бруге называюць сваё места — '''Брэйдэлстад''' («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданьняў [[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзя Яна Брэйделя.
 
Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруге — '''«Бругскія вар’яты»''' («Brugse zotten»). Гэтая мянушка зьявілася дзякуючы наступнае лягендзе: жыхары места падчас сваёй барацьба за аўтаномію ў [[Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя|Сьвяшчэннае Рымскае імпэрыі]], ў [[1488]] року зьняволілі на чатыры месяцы Максыміліяна I Аўстрыйскага. За гэта месту было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруге для яго правялі вялікі фэст для вяртаньня дазволу на правядзеньне кірмашу, на спагнаньне падаткаў і ... будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруге і атрымаеце вар’яцкі дом!».
Радок 66:
== Гісторыя да XVI стагодзьдзя ==
[[Файл:Belfortbrugge.jpg|thumb|right|220px|Вежа-званіца - сымбаль сярэднявечнага росквіту Бруге]]
Гісторыя Бруге, якая падмацоўваецца дакладнымі зьвесткамі, адносіцца да [[III стагодзьдзе|III]] стагодзьдзя - пэрыяд [[Рымская Імпэрыя|Рымскае імпэрыі]], калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаваньняў. Адное з такіх умацаваньняў было разьлічанае на абарону ад уварваньня з [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]] і працягнулася на ўзьбярэжжы ля вусьця ракі Рае, дзе пазьней паўстала места.
 
Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае разьвіцьцё дзякуючы блізкасьці [[Ангельшчына|Ангельшчыны]] і зносінамі са [[Скандынавія|Скандынавіяй]]. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруге толькі падчас прыліву. Так было да [[XII стагодзьдзе|XII]] стагодзьдзя, пакуль пасьля пасьлядоўнага напаўненьня вадой аднаго з рукавоў ракі, места ні атрымала прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.
 
У [[XIII стагодзьдзе|XIII]] стагодзьдзістагодзьдзя Бруге становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач [[Эўропа|Эўропы]]. Места набыло прывіеляваную пазыцыю ў гандлі тканінамі з Ангельшчынай у параўнаньні з астатнімі флямандзкімі местамі. Важным чыньнікам было і тое, што Бруге меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Эўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя месты - [[Гент]], [[Мехелен]], [[Брусэль]] ды [[Лёвэн]]. У непарыўнае сувязі з міжнародным гандлем разьвіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфэра.
 
Пра багацьце места ў тыя часы сьведчаць пабудаваныя ў [[1240]] року палата суконшчыкаў ды вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасьля пажару ў 1280 року замак, як прыкмета палітычнае і эканамічнае самастойнасьці места.
 
[[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзестагодзьдзя па праве лічыцца "Залатым векам" Бруге. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў - столькі, сколькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.
 
=== Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў ===
[[Image:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|thumb|right|220px|Мапа Бруге 1562 року]]
У [[XV стагодзьдзе|XV]] стагодзьдзістагодзьдзя эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.
 
Падчас [[Васьмідзесяцігадовая вайна|Васьмідзесяцігадовае вайны]] Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] року места далучылася да Утрэхцкае ўніі (вайскова-палітычны хаўрус аб'яднанных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць [[Гішпанія|Гішпаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем'яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.
Радок 84:
=== Бругскія карункі (пэрыяд XVII-XVIII стст.) і "паміраючае места" ===
[[Файл:Isabella_Rubens.jpg|thumb|right|Гішпанская каралева Ізабела насіла вопратку, аздобленную бругскімі карункамі]]
[[XVII стагодзьдзе|XVII]] стагодзьдзестагодзьдзя ў гісторыі Бруге непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую мескую індустрыю.
 
З [[1612]] року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруге. У [[1802]] року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).
[[Файл:Klossen_binche-_kantschool_brugge.JPG|thumb|right|220px|Выраб карункаў па старой тэхналёгіі]]
 
Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруге. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруге ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі - Гентам ды Антвэрпэнам. Бруге - як звычайнае правінцыйнае места - засталося ў баку ад галоўных падзеяў [[XIX стагодзьдзе|XIX]] стагодзьдзя: [[Француская рэвалюцыя]], набыцьцё Бельгіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г.д. У [[1850]] року Бруге лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.
 
Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную сгасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруге францускі пісьменьнік [[Віктор Гюго]]. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман ''Жоржа Родэнбаха'' '''"Мёртвы Бруге"''' ({{lang-fr|Bruges-la-Morte}}) у 1892 року. Ягоны твор меў вялікі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.