Розьніца паміж вэрсіямі «Бруге»

3783 байты дададзена ,  10 гадоў таму
→‎Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў: дададзеная інфармацыя
(→‎Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў: дададзеная інфармацыя)
[[XIV]] стагодзьдзе па праве лічыцца "Залатым векам" Бруге. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў - столькі, сколькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.
 
=== Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў ===
[[Image:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|thumb|right|220px|Мапа Бруге 1562 року]]
У [[XV]] стагодзьдзі эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.
 
Падчас [[Васьмідзесяцігадовая вайна|Васьмідзесяцігадовае вайны]] Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] року места далучылася да Утрэхцкае ўніі (вайскова-палітычны хаўрус аб'яднанных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць [[Гішпанія|Гішпаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем'яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.
 
=== Бругскія карункі (пэрыяд XVII-XVIII стст.) і "паміраючае места" ===
[[Файл:Isabella_Rubens.jpg|thumb|right|Гішпанская каралева Ізабела насіла вопратку, аздобленную бругскімі карункамі]]
[[XVII]] стагодзьдзе ў гісторыі Бруге непарыўна асацыюецца з вырабам карунак. Каклюшкі са звычайнага занятку жанчын перараслі спачатку ў рамяство, а потым і ў цэлую мескую індустрыю.
 
З [[1612]] року пачынаюцца адчыняцца школы для дзяўчынак, дзе сярод іншага іх вучылі і майстэрству вырабу карунак. Павялічэньне школаў для дзяйчынак у параўнаньні з колькасьцю школаў для хлапчукоў (125 супраць 15) даказвае, што выраб дадзенай прадукцыі быў запатрабаваным на рынку і паступова становіцца важнае крыніцай прыбытку Бруге. У [[1802]] року прыкладна 6 тыс. жанчын займаліся вырабам карункаў (пры прыкладнай колькасьці жыхароў места ў 40 тыс. чалавек).
[[Файл:Klossen_binche-_kantschool_brugge.JPG|thumb|right|220px|Выраб карункаў па старой тэхналёгіі]]
 
Мескае кіраўніцтва прыймала спробы да вяртаньня былое славы Бруге. Самае галоўнае было будаўніцтва новага каналу. Аднак відавочных зьменаў для эканомікі места гэта не прынесьла: як і раней Бруге ня мог канкураваць з больш разьвітымі портамі Фляндрыі - Гентам ды Антвэрпэнам. Бруге - як звычайнае правінцыйнае места - засталося ў баку ад галоўных падзеяў [[XIX]] стагодзьдзя: [[Француская рэвалюцыя]], набыцьцё Бельгіяй незалежнасьці, прамысловая рэвалюцыя і г.д. У [[1850]] року Бруге лічыўся найбяднейшым местам Фляндрыі.
 
Сучасьнікі, якія бывалі ў месьце, адзначалі ягоную сгасаючую прыгажосьць. Так апісаў у сваіх падарожных нататках Бруге францускі пісьменьнік [[Віктор Гюго]]. Аднак самай трапнай ацэнкай жыцьця места стаў раман ''Жоржа Родэнбаха'' '''"Мёртвы Бруге"''' ({{lang-fr|Bruges-la-Morte}}) у 1892 року. Ягоны твор меў вялікі посьпех у Эўропе, пазьней быў неаднаразова экранізаваны.
 
У 1877 бельгійскі кароль Леапольд II сказаў, што быў бы рады, калі б "усе прыгожыя дамы ды помнікі былі адноўленыя так, каб места стала вялікім музэем". Неўзабаве так і сталася дзякуючы архітэктару ''Луі дэ ла Сэнсэры'' ({{lang-fr|Louis de la Censerie}}), рэстаўрацыйныя працы якога зрабілі з правінцыйнага места праслаўленую славутую мясьціну.
 
== Панарамы ==
395

зьменаў