Бруге: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Vseslav (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя да XVI стагодзьдзя: дададзеная інфармацыя
Радок 75:
 
[[XIV]] стагодзьдзе па праве лічыцца "Залатым векам" Бруге. Насельніцтва ў гэты пэрыяд дасягнула 46.000 жыхароў - столькі, сколькі ў ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагодзьдзя.
 
== Заняпад XV-XVI стагодзьдзяў ==
[[Image:Marcus Gerards - volledige kaart - Belgium.jpg|thumb|right|220px|Мапа Бруге 1562 року]]]]
У [[XV]] стагодзьдзі эканамічныя пазыцыі Бруге саслабіліся. Асноўнае прычынай да таго стала паступовае абмяленьне выхаду да мора, з-за чаго порт [[Антвэрпэн|Антвэрпэна]] стаў болей зручным для марскога гандлю. Неўзабаве з Бруге ў Антвэрпэн пераехалі і [[Ганза|ганзейскія]] канторы ды факторыі. Акрамя таго, для заняпаду былі і палітычныя прычыны: пасьля нечаканай сьмерці графіні Марыі Бургундзкай у [[1482]] року ды паўстаньня ў Фляндрыі супраць Максыміліяна I Аўстрыйскага, места страціла ласку. Бруге вымушаны быў зруйнаваць свае муры і адмовіцца ад самастойнасьці.
 
Падчас [[Васьмідзесяцігадовая вайна|Васьмідзесяцігадовае вайны]] Бруге быў некалькі разоў полем бітваў. У [[1579]] року места далучылася да Утрэхцкае ўніі (вайскова-палітычны хаўрус аб'яднанных паўночных правінцыяў Нідэрляндаў супраць гішпанскага панаваньня). Аднак унія супраць [[Гішпанія|Гішпаніі]] ня хутка вярнула эканамічнае разьвіцьцё: выхад да мора застаўся на пэўны час за гішпанцамі. Гэта значна ўскладняла гандаль, аднак горад працягваў жыць. У 1510 року Бругскі магістрат заснаваў школу для хлапчукоў з бедных сем'яў. Восем рокаў пасьля, ў 1518-м, была заснаваная школа для дзяўчынак.
 
== Панарамы ==