Заслаўскае вадасховішча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
блёк літаратура
Радок 1:
'''Засла́ўскае вадасхо́вішча''' (''Ме́нскае мо́ра'', ''Ганале́с'') — вадасховішча ў [[Менскі раён|Менскім раёне]] Беларусі. Плошча - 25,6 км². Найбольшая глыбіня дасягае 8,6 м. Даўжыня - 9 км, шырыня - 4 км. Агульная даўжыня берагавой лініі - 38,2 км. Аб′ём вады больш за 100 млн м³. Вадазбору - 562 км². Другі па велічыні штучны вадаём на Беларусі (пасьля [[Вялейскае вадасховішча|Вялейскага вадасховішча]]).
 
== Агульныя зьвесткі ==
Радок 7:
Са стварэньнем Вілейска-Менскай воднай сыстэмы праточнасьць вадасховішча павялічылася ў 3 разы. Ёсьць асобныя дзялянкі, дзе абмен вады вельмі замаруджаны (на ўсходзе ў Спартакаўскай [[заліў|затоцы]], каля прафілякторыя). Пераважаюць вятры паўночна-заходняга напрамку, якія могуць утвараць хвалі вышынёй 0,7—1,2 м. Сярэднямесячная тэмпература вады ў ліпені—жніўні 18—21 °С, у асобныя рокі ў жніўні максымальная дасягае 27 °С. Замярзае ў 1-й пал. сьнежня (у асобныя рокі напрыканцы лістапада), лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сярэдняя працягласьць ледаставу 125—130 дзён.
 
Берагі вадасховішча спадзістыя, на поўдні і захадзе парослыя лесам (з пасадкамі таполі, вярбы, акацыі). Месцамі створаныя штучныя пясчаныя пляжы шырынёй 20—50 м. Ёсьць 3 глыбокаўрэзаныя затокі (самая буйная - Ратамская), 11 [[выспа|выспаў]] агульнай плошчай ~0,29 км². Дно да глыбіні 2 м і вакол выспаў пясчанае, да глыбіні 8 м выслана глеем, уздоўж былых рэчышчаў Сьвіслачы ды Вячы — торфам. Месцамі ад вадасховішча дамбамі адсечаныя мелкаводзьдзі, дзе створаны польдэры. Гадавыя ваганьні ўзроўню вады перавышаюць 1 м.
 
== Расьлінны ды жывёльны сьвет ==
Радок 14:
Воды вадасховішча насяляюць [[акунь]], [[ёрш]], [[плотка]], [[шчупак]], [[укляя]] (верхаводка).
 
== КрыніцаЛітаратура ==
 
* Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ ПопулярнаяБелСЭ; энциклопедияРедкол.: -И.П. "БелорусскаяШамякин советская(гл.ред.) и энциклопедия"др. Мн.: БелСЭ, 19891986. — 599 с., 40 л. ил.
 
[[Катэгорыя:Вялейска-Менская водная сыстэма]]