Заслаўскае вадасховішча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
дададзеная крыніца
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
== Агульныя зьвесткі ==
 
Заслаўскае [[вадасховішча]] месьціцца на рацэ [[Сьвіслач]], за 10 км на паўночны захад ад Менску. Створанае ў [[1956]] року, рэканструяванае ды добраўпарадкаванае ў 1977. Чаша вадасховішча да затапленьня была забалочанай абалонай рэк Сьвіслач, [[Вяча]], [[Ратамка (рака)|Ратамка]], Чарняўка. Асноўнае прызначэньне — сэзоннае рэгуляваньне сцёку, абвадненьне Сьвіслачы, забеспячэньне вадой Менску ды стварэньне зон адпачынку. Вадасховішча ўваходзіць у [[Вялейска-Менская водная сыстэма|Вялейска-Менская водная сыстэма]], таксама ўваходзіць у зону адпачынку '''Менскае мора''', на берагах размешчаны міжнародны моладзевы цэнтар адпачынку "Юнацтва", базы адпачынку і прафілякторыі, базы для аматараў-рыбаловаў, спартбазы, дзіцячыя летнікі ды інш. Зьяўляецца папулярным месцам адпачынку і аматарскага рыбалоўства.
 
Са стварэньнем Вілейска-Менскай воднай сыстэмы праточнасьць вадасховішча павялічылася ў 3 разы. Ёсьць асобныя дзялянкі, дзе абмен вады вельмі замаруджаны (на ўсходзе ў Спартакаўскай [[заліў|затоцы]], каля прафілякторыя). Пераважаюць вятры паўночна-заходняга напрамку, якія могуць утвараць хвалі вышынёй 0,7—1,2 м. Сярэднямесячная тэмпература вады ў ліпені—жніўні 18—21 °С, у асобныя рокі ў жніўні максымальная дасягае 27 °С. Замярзае ў 1-й пал. сьнежня (у асобныя рокі напрыканцы лістапада), лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сярэдняя працягласьць ледаставу 125—130 дзён.