Мікалай Пржавальскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Радок 7:
 
== Унёсак у вывучэньне Азіі ==
Галоўная заслуга Пржавальскага — дасьледаваньне [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]]. Ён некалькі разоў перасёк [[Манґолія|Манґолію]], быў у Паўночным [[Кітай|Кітаі]], у пустынях [[ҐобіГобі]], [[Алатань|Алатаня]] і [[Ардос]]а, у гарах [[Наньшань|Наньшаня]], [[Куэнь-Лунь|Куэнь-Луня]], [[Тыбэт|Тыбэта]]. У Заходнім Кітаі ён дасьледаваў [[Цайдам]], пустыню [[Такла-Макан]] і бясьсьцёкавае блукаючае возера [[Лабнор]], [[Джунгарыю]] і горы ўсходняга [[Цянь-Шань|Цянь-Шаня]]. У выніку падарожжаў Пржавальскім зроблена шмат выдатных навуковых адкрыцьцяў.
 
Усе свае маршруты ён паклаў на мапу; даў характарыстыку прыродных умоў буйных фізыка-геаграфічных рэгіёнаў Цэнтральнай Азіі па элемэнтах: рэльеф, клімат, рэкі і азёры, расьлінны і жывёльны сьвет.