Кольцы Сатурна: розьніца паміж вэрсіямі

66 байтаў выдалена ,  13 гадоў таму
д
Джэймс Клерк Максвэл. Трэба праверыць артаграфію
Няма апісаньня зьменаў
д (Джэймс Клерк Максвэл. Трэба праверыць артаграфію)
{{Артаграфія}}
[[Выява:Saturn's ring plane.jpg|міні|200пкс|Галоўныя кольцы Сатурна]]
[[Выява:PIA06994.jpg|міні|200пкс|Хвалі ў кольцах Сатурна]]
=== Прырода кольцаў ===
 
Правільнае апісаньне кольца Сатурна даў [[Хрысціян Гюйгенс|Х. Гюйгенс]] ([[1659]]), а [[Джавані Касіні|Дж. Касіні]] неўзабаве паказаў, што яно складаецца з двух канцэнтрычных складнікаў — кольцаў А і В, падзеленых цёмным прамежкам (так званым «дзяленьнем Касіні»). Шмат пазьней (у [[1850]]) амерыканскі астраном У. Бонд адкрыў унутранае слаба сьвятлае кольца С, а ў 1969 было выяўлена яшчэ больш слабое і блізкае да плянэты кольца D. Яркасьць кольца D не перавышае 1/20 яркасьці самога яркага кольца — кольца В. Кольцы размешчаныя на наступных адлегласьцях ад плянэты: А — ад 138 да 120 тыс. км, В — ад 116 да 90 тыс. км, С — ад 89 да 75 тыс. км і D — ад 71 тыс. км амаль да паверхні Сатурна.
 
Прырода кольцаў Сатурна стала яснай пасьля таго, як ангельскі фізык [[Джэймс Клерк Максвэл| Дж. Максвэл]] (у [[1859]]) і расейскі матэматык [[Соф'я Кавалеўская|С. В. Кавалеўская]] (у [[1885]]) рознымі метадамі давялі, што ўстойлівым існаваньне кольца вакол плянэты можа быць толькі ў тым выпадку, калі яно складаецца з сукупнасьці асобных малых цел: суцэльнае цьвёрдае або вадкае кольца было бы разарванае сілай прыцягненьня плянэты.
 
Гэтая тэарэтычная выснова ў канцы XIX стагодзьдзі была па-эмпірычнаму пацьверджаны незалежна адзін ад другога А. А. Белапольскім ([[Расея]]), Дж. Кілерам (ЗША) і А. Дэландрам ([[Францыя]]), якія сфатаграфавалі спектр Сатурна з дапамогай шчыліннага спектрографа і на аснове [[Эфект Доплера|эфекту Доплера—Фіза]] выявілі, што вонкавыя часткі кольца Сатурна круцяцца павольней, чым унутраныя. Вымераныя хуткасьці апынуліся роўнымі тым, якія мелі бы спадарожнікі Сатурна, калі бы яны знаходзіліся на тых жа адлегласьцях ад плянэты.
18 193

зьмены