Гальшанскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Slaver (гутаркі | унёсак)
Новы артыкул
 
д пару памылак
Радок 18:
Гальшанскі замак уяўляе сабой прастакутны замкнёны будынак з жылымі корпусамі і вежамі па кутох. Магутныя абарончыя сьцены, характэрныя для замкавага будаўніцтва 16 стагодзьдзя, саступілі месца фасаду жылога будынка, дзе няма надбрамнай вежы, а вонкавыя шасцікантовыя вежы былі меншых памераў. Сьцены замка былі пабудаваныя са знакамітай на ўсю Эўропу цэглы-«пальчаткі», якая выраблялася рукамі беларускіх майстраў.
 
Але гальшанскія сьцены не былі разьлічаны на доўгую асаду. У 17 стагодзьдзі яны служылі абаронай неня столькі ад варожага войска, колькі ад сваіх суседзяў-магнатаў, якія нярэдка вялі сапраўдныя войны мiжсобку. Галоўную абарончую ролю выконвалі магугныя земляныя валы і вадзяныя равы, якія абкружалі замак. Уязная брама разьмяшчалася па цэнтры аднаго з доўгіх фасадаў. Насупраць замкавай брамы, на процілеглым баку падворка, знаходзілася невялікая каплічка, убудаваная ў жылы корпус.
 
[[Выява:Halšany_Castle_04.jpg|міні|250пкс|Руіны Гальшанскага замка ў нашыя часы]]
Радок 30:
==Разбурэньне замка==
 
На жаль, лёс аднаго з прыгажэйшых замкаў Беларусі быў нядоўгім. Пасьля ўдзелу Сапегаў у паўстаньні за адраджэньне Рэчы Паспалітай і [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] [[1863]] году, [[Расея|расейскі]] ўрад забраў усю іхнюю маёмасьць у дзяржаўны фонд. Сапегі былі вымушаныя эмігрыравацьэміграваць у [[Францыя|Францыю]], а Гальшаны перадалі расейскаму памешчыку Гарбанёву, які ў [[1880]] годзе стаў узрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай.
 
У часы панаваньня савецкай улады замак працягвалі разбураць. Спачатку ва ўсходнім крыле разьмяшчалася пчалярская вучэльня. Але адначасова разьбіраліся сьцены ў іншай частцы замка. Па загадузагадзе дырэктара вучэльні кожны вучань павінен быў здабыць 80 цаглінаў для будоўлі Дома культуры ў Гальшанах. За выкананую справу давалі дадатковы водпуск дадому.
 
Шмат гадоў на тэрыторыі замка знаходзіўся кароўнік. Працягваўся разбор сьценаў «на патрэбы» тутэйшай гаспадаркі.