Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:16, 9 жніўня 2006

Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група (БСДРГ) – палітычная арганізацыя, якая дзейнічала на акупаванай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі ў 1915-1918 гадах. Утварылася ў выніку разыходжаньняў па пытаньнях тактыкі і нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва паміж дзеячамі Беларускай сацыялістычнай грамадымарксістамі і народнікамі. Заснавальнікамі БСДРГ былі Антон Луцкевіч, Іван Луцкевіч, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і іншыя. Група рабіла стаўку на працу ў масах. Пасьля расколу Беларускай сацыялістычнай грамады ў красавіку 1918 году БСДРГ аб’ядналася з марксістамі, якія выйшлі з БСГ, і ўтварыла зь імі Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю.