Розьніца паміж вэрсіямі «Наваградзкі замак»

Памер не зьмяніўся ,  14 гадоў таму
д
Дробныя памылкі
(афармленьне)
д (Дробныя памылкі)
===Першы этап===
 
Відаць, да канца 14 стагодзьдзя Шчытоўка была адзіным мураваным умацаваньнем замка. Але напрыканцы 14 – пачатку [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзя]] ў Наваградзкім замку распачалося ўзьвядзеньне замкавых муроў, якое праходзіла ў некалькі этапаў. Спачатку былі пабудаваныя тры мураваныя вежы і сьцены паміж імі. Справа ад Шчытоўкі паўстала высокая прызмападобная '''КасьцёльнаяКасьцельная вежа'''. З усходу ад яе ішло другое прасла мураванай сьцяны даўжынёю каля 80 мэтраў і таўшчынёю 2,5 мэтры, якое вяло да наступнай вежы, так званай '''Малой брамы'''. Малая брама і КасьцёльнаяКасьцельная вежа мелі па некалькі паверхаў зь перакрыцьцямі па бэльках, а на кожным паверсе былі байніцы.
 
Паварочваючы ад Малой брамы на захад, ішло 70-мэтровае прасла сьцяны, канструкцыйна зьвязанае яшчэ з адной вежай — '''Пасадзкай'''. Правае прасла сьцяны вяло ад Пасадзкай вежы да паўночнага краю гары і змыкалася ў паўночна-заходнім куце замкавага вала з драўлянымі ўмацаваньнямі, якія ішлі да Шчытоўкі.
Напачатку 16 стагодзьдзя ў паўночна-заходнім куце Наваградзкага замка была ўзьведзеная вялікая мураваная вежа '''Дазорца'''. Паміж ёю і Шчытоўкай пабудавалі абарончую сьцяну, таўшчынёю 2 мэтры. Такім чынам, новае прасло замкнула кола каменных умацаваньняў, канчаткова выцісьніўшы драўляныя агароджы.
 
Разьвіцьцё атрылерыі і ўдасканаленьне тактыкі асады на працягу 15–16 стагодзьдзяў зрабілі Малую браму замка не зусім надзейнай, што прымусіла распачаць будаўніцтва дадатковай вежы ля паўднёва-ўсходняга схілу гары. Новая '''Меская вежа-брама''' стала цэнтрам [[форбург]]а, які ахоўваў дарогу ў замак. Гэтыя дадатковыя ўмацаваньні значна павысілі абароназдольнасьцьабараназдольнасьць замка.
 
Такім чынам, у 16 стагодзьдзі Наваградзкі замак быў адным з магутнейшых у Беларусі і адзіным, які меў 7 вежаў. Ён дадаткова абараняўся ўмацаваньнямі з паўночнага і паўночна-заходніх бакоў, дзе знаходзіўся вялікі земляны вал і шырокі абарончы роў.
[[Выява:Navahradak_-_Ruiny_zamka.jpg|міні|250пкс|Руіны Наваградзкага замка]]
 
Толькі ў [[1921]] годзе Наваградзкі замак быў узяты пад ахову, а ў [[1922]]–[[1930]] гадах польскія археолягі правялі частковую кансэрвацыю вежавых руінаў, а паваліўшыяся сьцены КасьцёльнайКасьцельнай вежы склалі наноў. З [[1956]] года ў Наваградку працавалі савецкія археолягі. На дадзены момант захаваліся толькі рэшткі КасьцёльнайКасьцельнай вежы і Шчытоўкі.
 
==Спасылкі==
653

зьмены