Андрэй Альгердавіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д памылковая дата
д удакладніў дату сьмерці
Радок 1:
{{Накід}}
 
'''Андрэй Альгердавіч''', '''Андрэй Полацкі''' (каля [[1320]] – [[12 жніўня]] [[1399]]) – [[Пскоўскія князі|князь пскоўскі]], апошні [[Сьпіс полацкіх князёў|полацкі князь]] ([[1348]] – [[1377]] ; [[1382]] – [[1387]]), некаторы час [[Вялікае Княства Полацкае|вялікі князь полацкі]] і [[Вялікае Княства Рускае|вялікі князь рускі]]. Старэйшы з дванаццаці сыноў [[Альгерд|Альгерда]].
 
Быў абраны пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў [[Пскоў]], бо быў абраны полацкім князем замест свайго дзядзькі [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонта-Глеба]]. Замест сябе ў Пскове пакінуў намесьнікам [[Юры Вітаўтавіч|Юрыя Вітаўтавіча]] (магчыма свайго стрыечнага брата), пасьля гібелі Юрыя ў бітве з лівонскімі [[рыцар|рыцарамі]] пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасьцю Андрэя ў [[горад|горадзе]].