Заслаўскае вадасховішча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Засла́ўскае вадасхо́вішча''' (''Мі́нскаеМе́нскае мо́ра'', ''Ганале́с'') — вадасховішча ў [[Менскі раён|Менскім раёне]] Беларусі. Плошча - 25,6 км². Найбольшая глыбіня дасягае 8,6 м. Даўжыня - 9 км, шырыня - 4 км. Агульная даўжыня берагавой лініі - 38,2 км. Аб′ём вады больш за 100 млн м³. Вадазбору - 562 км². Другі па велічыні штучны вадаём на Беларусі (пасьля [[Вялейскае вадасховішча|Вялейскага вадасховішча]]).
 
== Агульныя зьвесткі ==
 
Заслаўскае [[вадасховішча]] месьціцца на рацэ [[Сьвіслач]], за 10 км на паўночны захад ад Менску. Створанае ў [[1956]] року, рэканструяванае ды добраўпарадкаванае ў 1977. Чаша вадасховішча да затапленьня была забалочанай абалонай рэк Сьвіслач, [[Вяча]], [[Ратамка]], Чарняўка. Асноўнае прызначэньне — сэзоннае рэгуляваньне сцёку, абвадненьне Сьвіслачы, забеспячэньне вадой Менску ды стварэньне зон адпачынку. Вадасховішча ўваходзіць у [[Вялейска-Менская водная сыстэма|Вялейска-Менская водная сыстэма]], таксама ўваходзіць у зону адпачынку '''МінскаеМенскае мора''', на берагах размешчаны міжнародны моладзевы цэнтар адпачынку "Юнацтва", базы адпачынку і прафілякторыі, базы для аматараў-рыбаловаў, спартбазы, дзіцячыя летнікі ды інш. Зьяўляецца папулярным месцам адпачынку і аматарскага рыбалоўства.
 
Са стварэньнем Вілейска-Менскай воднай сыстэмы праточнасьць вадасховішча павялічылася ў 3 разы. Ёсьць асобныя дзялянкі, дзе абмен вады вельмі замаруджаны (на ўсходзе ў Спартакаўскай [[заліў|затоцы]], каля прафілякторыя). Пераважаюць вятры паўночна-заходняга напрамку, якія могуць утвараць хвалі вышынёй 0,7—1,2 м. Сярэднямесячная тэмпература вады ў ліпені—жніўні 18—21 °С, у асобныя рокі ў жніўні максымальная дасягае 27 °С. Замярзае ў 1-й пал. сьнежня (у асобныя рокі напрыканцы лістапада), лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сярэдняя працягласьць ледаставу 125—130 дзён.