Заслаўскае вадасховішча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Засла́ўскае вадасхо́вішча''' (''Мі́нскае мо́ра'', ''Ганале́с'') — вадасховішча...'
 
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 7:
Са стварэньнем Вілейска-Менскай воднай сыстэмы праточнасьць вадасховішча павялічылася ў 3 разы. Ёсьць асобныя дзялянкі, дзе абмен вады вельмі замаруджаны (на ўсходзе ў Спартакаўскай [[заліў|затоцы]], каля прафілякторыя). Пераважаюць вятры паўночна-заходняга напрамку, якія могуць утвараць хвалі вышынёй 0,7—1,2 м. Сярэднямесячная тэмпература вады ў ліпені—жніўні 18—21 °С, у асобныя рокі ў жніўні максымальная дасягае 27 °С. Замярзае ў 1-й пал. сьнежня (у асобныя рокі напрыканцы лістапада), лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сярэдняя працягласьць ледаставу 125—130 дзён.
 
Берагі вадасховішча спадзістыя, на поўдні і захадзе парослыя лесам (з пасадкамі таполі, вярбы, акацыі). Месцамі створаныя штучныя пясчаныя пляжы шырынёй 20—50 м. Ёсьць 3 глыбокаўрэзаныя затокі (самая буйная - Ратамская), 11 [[выспа|выспаў]] агульнай плошчай ~0,29 км². Дно да глыбіні 2 м і вакол выспаў пясчанае, да глыбіні 8 м выслана глеем, уздоўж былых рэчышчаў Сьвіслачы ды Вячы — торфам. Месцамі ад вадасховішча дамбамі адсечаныя мелкаводзьдзі, дзе створаны польдэры. Гадавыя ваганьні ўзроўню вады перавышаюць 1 м.

== Расьлінны ды жывёльны сьвет ==

Уздоўж берагоў парастае расліннасьць (чарот азёрны, трысняг звычайны і аер звычайны, трапляюцца рдзесты (урэчнікі), драсён земнаводны) найбольш пашыраны ў затоках і ў вярхоўі, дзе ўпадае канал Вілейска-Менскай воднай сыстэмы.
Воды вадасховішча насяляюць [[акунь]], [[ёрш]], [[плотка]], [[шчупак]], [[укляя]] (верхаводка).
 
[[Катэгорыя:Вялейска-Менская водная сыстэма]]