Вікіпэдыя:Перанакіраваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:38, 10 чэрвеня 2009

Перанакіраваньне (па-ангельску: redirect) — адмысловая старонка, якая зьмяшчае толькі спасылку на іншы артыкул у Вікіпэдыі. У прыпадку, калі удзельнік увойдзе на гэтакую старонку, ён будзе аўтаматычна адпраўлены ў іншы артыкул.

Як стварыць перанакіраваньне

Стварыць перанакіраваньне вельмі проста: для гэтага трэба зьмясьціць у артыкуле код #перанакіраваньне [[Зьмясьціце тут тэкст]], дзе замест выразаў «Зьмясьціце тут тэкст» трэба падаць тытул артыкулу, на які Вы жадаеце адпраўляць. Для таго можна карыстаць гузікам над акном рэдагаваньня, або гузікам у сэкцыі Прылады пад гэтым акном.

Калі удзельнік зьмяняе назву артыкулу, ён мае магчымасьць стварэньня перанакіраваньня з старой назвы на навой.

Не трэба рабіць перанакіраваньні з назваў, якімі верагодна ніхто не будзе карыстаць, або з назваў у іншых мовах. Не варта таксама рабіць перанакіраваньні, якія вядуць не на артыкул, але на іншыя перанакіраваньні або перанакіраваньні, якія спасылаюцца на артыкул, які не ісьціне.

Як можна пазнаць спасылку на перанакіраваньне

Спасылка на перанакіраваньне выглядае таксама як спасылка на іншыя спасылкі. Аднак на старонцы сваіх ўстановак удзельнік мае магчымасьць уключыць скрыпт (гаджэт), які вылучае ў артыкулах зялёным колерам спасылкі, якія вядуць на перанакіраваньні, замест на артыкул.