Фэдэрацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Vseslav (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 15:
* Асноўную агульнадзяржаўную зьнешнепалітычную дзейнасьць у фэдэрацыях здзяйсьняюць саюзныя дзяржаўныя ворганы. Яны афіцыйна прадстаўляюць фэдэрацыю ў міждзяржаўных адносінах ([[ЗША]], [[ФРГ]], [[Бразылія]], [[Індыя]] ды іншыя).
* Абавязковай прыкметай фэдэратыўнае формы лічыцца двухпалатная стуктура саюзнага [[Парлямэнт]]у. Адная палата разглядаецца як ворган агульнасаюзнага прадстаўніцтва, дэпутаты ў яе выбіраюцца з усёй краіны. Другая палата закліканая прадстаўляць цікавасьці чальцоў фэдэрацыі.
 
== Імітацыя фэдэрацыі ==
Тэарэтычна магчымая сытуацыя, калі каляніяльная імпэрыя можа "замаскаваць" сябе пад фэдэрацыю шляхам перадачы некаторых адміністрацыйных функцыяў ды сімбаляў самастойнасьці гвалтоўна далучаным правінцыям і абвяшчэньне іх складнікамі фэдэрацыі.
 
== Віды фэдэрацый ==
Згодна з асаблівасьцямі канстытуцыйна-прававога статусу суб'ектаў фэдэратыўнае дзяржавы вылучаюць сімэтрычныя ды асімэтрычныя фэдэрацыі. У першых суб'екты валодаюць аднолькавым канстытуцыйна-прававым статусам (да прыкладу, [[Этыёпія|Фэдэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Этыёпія]], [[ЗША|Злучаныя Штаты Амэрыкі]]), у другіх — [[Канстытуцыя|канстытуцыйна-прававы]] статус суб'ектаў розны (да прыкладу, [[Індыя|Рэспубліка Індыя]], [[Бразылія|Фэдэратыўная Рэспубліка Бразылія]]). Сучасныя навукоўцы спрачаюцца, да якого з прапанаваных тыпаў можна аднесьці [[Расейская Фэдэрацыя|Расейскую Фэдэрацыю]]. Справа ў тым, што абсалютна сімэтрычных фэдэрацый на сёньняшні дзень не існуе: ўсе яны валодаюць тымі ці іншымі прыкметамі асімэтрычнасьці.
 
== «Мяккая фэдэрацыя» ==
«Мяккая фэдэрацыя» — фэдэрацыя, суб'екты якой маюць права [[сэцэсія|сэцэсіі]]. Мяркуецца, што такім (то бок, з правам выхаду) стане ў будучыні [[канфэдэрацыя|канфэдэратыўны]] Зьвяз Расеі ды Беларусі. Суб'екты фэдэрацый могуць быць фэдэрацыямі, як тое было з СССР, ці цяпер можна назіраць на прыкладзе [[Босьнія і Герцэгавіна|Босьніі і Герцэгавіны]]. Права на выхад з фэдэрацыі маюць суб'екты такіх фэдэратыўных дзяржаваў, як [[Канада]] і [[Сьвяты Кітс і Нэвіс]]. Перад [[распад СССР|распадам СССР]] меркавалася, што «абноўлены» Зьвяз Суверэнных Дзяржаваў будзе таксама «мяккой фэдэрацыяй».
 
[[Катэгорыя:Фэдэралізм]]