Віталь Скалабан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Віталь Уладзімеравіч Скалабан''' (5 жніўня 1947, вёска Шылавічы [[Слон…'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:21, 5 чэрвеня 2009

Віталь Уладзімеравіч Скалабан (5 жніўня 1947, вёска Шылавічы Слонімскага раёну) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.

У 1970 скончыў Ленінградзкі ўнівэрсытэт. 3 1972 працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі. У 19952000 намесьнік дырэктара, дарадца Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту дакумэнтазнаўства і архіўнай справы. З 2000 намесьнік дырэктара Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Ф. Скарыны, з 2002 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.

Дасьледуе гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX — пачатку XX стст., пытаньні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі. Рэдактар-складальнік гісторыка-дакумэнтальнай хронікі «Памяць Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Аўтар шматлікіх артыкулаў. Сааўтар сцэнарыяў дакумэнтальна-мастацкіх тэлефільмаў.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2002. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3. С. 558