Наваградзкае ўзвышша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 1:
'''Наваградзкае ўзвышша''' — [[узвышша]] ў [[Наваградзкі раён|Наваградзкім]], па захадзе [[Карэліцкі раён|Карэліцкага]], усходзе [[Дзятлаўскі раён|Зьдзецельскага]], поўдні [[Слонімскі раён|Слонімскага]] (адгор'і) раёнаў [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]], поўначы і паўночным — захадзе [[Баранавіцкі раён|Баранавіцкага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] [[Беларусь|Беларусі]], зьяўляецца часткай [[Беларуская града|Беларускай грады]]. Вышыня да 323 м (гара [[Замкавая (гара)|Замкавая]]). Плошча 3550 км², працягнулася з поўначы на поўдзень на 72 км, з захаду на ўсход па 45 — 5045—50 км.
 
У фармаваньні ўзвышша ўдзельнічалі [[ледавік]]і чатырох зьледзяненьняў, у тым ліку апошняга для гэтай тэрыторыі — [[сож]]аўскага. У час [[паазерскае зьледзяненьне|паазерскага зьледзяненьня]] на паверхні намнажаліся лёсападобныя суглінкі, якія лёгка размываюцца сьнегавымі водамі і [[залева]]мі. Тут утварыліся шматлікія яры. У цэнтры ўзвышша градава-ўзгорыстыя краявыя ўтварэньні з абсалютнымі вышынямі 300 — 320300—320 м; адносныя перавышэнні 30 — 6030—60 м. На большай частцы ўзвышша ўзгорыста-[[марэна]]вы рэльеф з абсалютнымі вышынямі 170 — 250170—250 м; адносныя перавышэньні 10 — 3010—30 м. Заходнія схілы ўзвышша нешырокай паласой аблямоўвае водна-ледавіковая раўніна. Карысныя выкапні: [[крэйда]], [[керамічная гліна]], [[пяскова-жвіровы матэрыял]], [[жалезныя руды]] (Навасёлкаўскае радовішча).
 
Тэрыторыю ўзвышша дрэнуюць болыпбольш за 110 вадасьцёкаў. Рачная сетка належыць да басэйну [[Нёман]]а. Найвялікшая рака — [[Моўчадзь]]. На паўднёвых схілах вытокі рэчак [[Іса]], [[Мышанка]], [[Шчара]], на ўсходніх — вытокі рэчак [[Сэрвач]], [[Нёўда]], [[Валоўка]], на поўдзень ад Наваградка знаходзіцца возера [[Сьвіцязь]], якое ўваходзіць у [[Сьвіцязянскі ляндшафтавы заказьнік]].
Разараныя 41 %, пад лесам 28 % тэрыторыі. Заходнія схілы, [[абалона|надабалонавая]] тэраса Моўчадзі і прылеглыя да іх дзялянкі занятыя [[хвоя|хваёвымі]] борамі. Каля [[гарадзкі пасёлак|мястэчку]] [[Дзятлава|Зьдзецел (Дзятлава)]], [[гарадзкі пасёлак|мястэчку]] [[Казлоўшчына]] і далей на усход да Карэлічаў пашыраныя [[яловыя лясы]]. Значныя плошчы заняты таксама [[дуброва]]мі. Невялікімі дзялянкамі трапляюцца [[хвойнікі]]. Лугавая расьліннасьць па далінах рэчак і сухадолах.
 
== Літаратура ==
* Новогрудская возвышенность // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. МнПашков [и др.] :; БелЭнпод общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
* Навагрудскае ўзвышша // Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. С. 63—64.
 
[[Катэгорыя:Рэльеф Беларусі]]