Мужыцкая праўда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выдаліць?
стыль, пачатак, абнаўленьне зьвестак
Радок 1:
{{Выдаліць|скапіяваная з http://arkushy.narod.ru/kalinouski/dakumenty/mp.htm}}
'''Мужыцкая праўда''' — першая рэвалюцыйна-дэмакратычная [[газэта]] ў Беларусі, якая выдавалася [[Кастусь Каліноўскі|Кастусём Каліноўскім]] зь ліпеня [[1862]] года па чэрвень [[1863]] года. Усяго было выдадзена 7 нумароў, кожны зь якіх пачынаўся са зварота да моладзі: «Dzieciuki!», а зачыняўся подпісам «Jaśko haspadar z pad Wilni» і коштам: «Kasztuje hroszy 5» (акрамя №6, які каштаваў 6 грашоў).
 
== Вонкавыя спасылкі ==
[1862 г. Ліпень - 1863 г. Чэрвень]. - Мужыцкая праўда
[http://arkushy.narod.ru/kalinouski/dakumenty/mp.htm Сьвіслацкія аркушы. Кастусь Каліноўскі. Мужыцкая праўда]
 
 
Мужыцкая праўда - першая беларускамоўная газета. Выдаваў яе разам з паплечнікамі К. Каліноўскі. Уяўляла сабой аркуш паперы з надрукаваным лацінкай на адным ці абодвух баках тэкстам. Газета несла рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі, раскрывала вочы на сапраўднае становішча ў краіне, клікала да барацьбы за вызваленне ад самадзяржаўнага ўціску. Тэкст напісаны на родным для Каліноўскага гародзенскім дыялекце беларускай мовы. Сустракаюцца асобныя паланізмы (запазычанні з польскае мовы). Усяго выйшла 7 нумароў газеты (у прамежку ад ліпеня 1862 г. да чэрвеня 1863 г.). Распаўсюджвалася яна ў асноўным у заходніх і цэнтральных рэгіёнах Беларусі.
 
№ 1.
 
МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА.
 
Дзецюкі!
 
Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толька да сахі, - цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці такую праўду справядліву, як Бог на небе. О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толька карміць сваім хлебам, но яшчэ і ўчыць сваёй мужыцкай праўды.
 
Пыталі і пытаюць усе, што чуваці па свеце, хто нам бед[н]ым мужыкам дасць вольнасць. Но, праўду сказаўшы, мало хто хочэ сказаці так, як сумленне кажа - па справядлівасці. Мы мужыкі, браты вашыя, мы вам будзем гаварыць цэлую праўду, толька слухайце нас!
 
Маскалі, чыноўнікі і многа паноў будуць перапыняць пісьмо наша да вас; но найдуцца людзі і з мужыкоў разумнейшыя, і з панскага роду, і з местачковых, што хочуць вашай свабоды, вашага шчасця - яны то вам самі гэта пісьмо даваці будуць, каб вы зналі, хто ваш прыяцель, а хто ваш вораг.
 
Шэсць лет ужэ мінула, як пачалі гаварыць а свабодзе мужыцкай. Гаварылі, талкавалі і пісалі многа, а нічога не зрабілі. А гэты маніфэст, што Цар з Сенатам і з панамі для нас напісаў, то такі дурны, што чорт ведае да чаго ён падобны, - ніякай у нём няма праўды, няма з яго для нас ніякай карысці. Парабілі Канцылярыі, зрабілі суд, як бы гэта не ўсё роўна браць у сраку чы з судом, чы без суда. Парабілі Пісараў, Пасрэднікаў,
а ўсё за мужыцкія грошы і вялікія грошы - чорт іх ведае на што; для таго хіба, каб запісывалі ў ксёнжкі, як многа напішуць на сраках мужыцкіх. А з гэтага то і відаць, што нам нічога добрага і не думалі зрабіці.
 
Праўда абяшчалі то калісь даць нам вольнасць, но, як нам здаецца на наш мужыцкі розум, што хочуць ашукаці, бо калі праз шэсць лет нічога не зрабілі, то чэраз рок пэўне не зробяць. Могуць яшчэ напісаці і другі маніфэст, яшчэ большы ад гэтага, но і з гэтага другога маніфэсту нічога добрага, як і з першага, не будзе.
 
Ад маскаля і паноў няма чаго спадзяваціся; бо яны не вольнасці, а глуму і здзерства нашага хочуць. Но не доўга яны нас будуць абдзіраці, бо мы пазналі, гдзе сіла і праўда, і будзем ведаць, як рабіць трэба, каб дастаць зямлю і свабоду. Вазьмемся, Дзецюкі, за рукі і дзяржэмся разам! А калі паны схочуць трымаць з намі, так няхай жэ робяць па свентай справядлівасці: бо калі іначай - так чорт іх пабяры! Мужык, пакуль здужае трымаці касу і сякеру, бараніць сва[й]го патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.
 
Гэту Мужыцкую Праўду напісаў і зноў пісаці будзе Яська, гаспадар з-пад Вільні.
 
Каштуе грошы 5
 
№ 2.
 
МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА.
 
Дзецюкі!
 
Калі Бог стварыў усіх людзей вольнымі і ўсім даў адзінакую душу, так скуль жэ гэта ўзялося, што адзін марнуе да і над людзьмі збыткуе, а другі бедны паншчыну служыць альбо аброкі ў казну плаціць?
 
Кожны па-своему талкуе, на сваю старану цягне. Цар кажэ, што ён добра нам думае, а паны кажуць, што яны добра думаюць нам зрабіці, а мужык бедны ад іх дабросці як прападаў, так і прападае.
 
Каб расталкаваць людзям у чом праўда, я пішу пісьмо, а пісаці буду, як Бог і сумленне кажэ - вы адно мяне, такога самага мужыка, як і вы, паслухайце добра.
 
Быў то калісь народ наш вольны і багаты. Не помняць гэтага нашы бацькі і дзеды, но я вычытаў у старых ксёнжках, што так калісці бывала. Паншчыны тагды ніякай не было. І няма чаго таму дзіваваціся, бо было лесу шмат, поля колька хочаш, а людзей то мала, так нашто ж служыць паншчыну за зямлю, калі кожны мог лесу выцерабіць, хату сабе паставіць і меці сваё поле.
 
Но ў суседстве з намі жыў Немец і Маскаль. Аднаму і другому багацтва нашае калола ў очы - каб іх так колька схапіла, да і хацелі нас загнаць з нашай бацькаўшчыны. Трэба было бараніціся, так Кароль кажэ: "Хадзем бараніці", а тут не ўсе ідуць, да і мала нашых па[й]шло. Выгналі то Маскаля і Немца - но, каб жонкі да і дзеці гэтых, што хадзілі на вайну, мелі за чым пражыці, так Кароль наш і напісаў такое права: "Гэтыя, што не хочуць ісці бараніці сваёй зямлі, няхай абрабляюць поле гэтым, што б'юцца за вольнасць і шчасце ўсіх". І гэтак было доўга: адны баранілі краю, усё хадзілі па войнах, другія то гаралі, то сеялі, то касілі, то жалі. З гэтуль то і ўзялася гэта паншчына. Судзеце ж цяпер самі, чы можна было зрабіці справядлівей, як зрабіў калісьці
наш Кароль Польскі да і Літоўскі? Но калі Маскаль з Немцам хітрасцею нас падбіў, і па[й]шоў ронд маскоўскі, так і ўсё зрабілася па-чартоўску. Стаў зараз Маскаль свой ронд уводзіць у нашам краю і кажэ: "Мужык, дававай рэкрута, мужык, давай падаткі, да і паншчыну яшчэ служы альбо плаці аброк у казну!" Так якая ж тут ужэ справядлівасць, калі ўсенька, што цяжка зваляюць на мужыка, калі з яго дзяруць астатню шкуру, б'юць і плакаць не даюць! Ачынялі то былі мужыкі, угледзелі, што кепска, дай даваай бунтаваціся пад Касцюшкаю; а Касцюшка то кажэ: "Калі мужыкі хочуць ужэ самі бараніці сваю зямлю, так няхай жэ не служаць паншчыны да і не плацяць у казну аброку за зямлю". От гэта так справядлівасць! - но што ж, калі Маскаль спыніў Маніхвэст Касцюшкі, каб не пабунтаваў усіх мужыкоў. Для таго то і пабілі Маскалі Касцюшку, бо каб мужыкі ўсе разам былі збунтаваліся і ўхапілі за сякеры, нажы і косы, так бы Маскаль мусіў бы прапасці без паўстаня, і мы на век вякоў ужэ былі бы вольныя.
 
Так з гэтага пісьма і відна: што мужыкі панскія і казённыя не павінны плаціць ані чыншу панам, ані аброку ў казну за зямлю - бо гэта зямля да нас належыць; но калі будзе вайна з Маскалём за нашу вольнасць, то той час трэба ўсім ісці на вайну проціў Маскаля. А то для таго: каб хутчэй прагнаць Маскаля з яго сабачым рондам, і каб ніколі, ніякай, нікому мужыкі паншчыны не служылі і ніякага ў казну аброку не плацілі, і каб на век вякоў народ наш быў вольны і шчаслівы. А калі вас хто будзе падмаўляць рабіці іначай: чы то Спраўнік, чы то Акружны, чы то Лапсэсар, чы то Пан, то вы яго не слухайце, бо то, пэўна, ашуканства, што за царскія альбо панскія грошы вечнай вашай згубы хочэ!!
 
Яська, гаспадар з-пад Вільні.
 
Каштуе грошы 5
 
№ 3.
 
МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА.
 
Дзецюкі!
 
Жывучы пад рондам маскоўскім, кожны ведае, што ён нас абдзірае і глуміць; но мала хто добра падумаў, чы можна ад яго спадзяваціся чаго-лень для нас альбо для дзяцей нашых. Я, Дзецюкі, лепш знаючы ад вас, уздумаў напісаці пісьмо, каб не маглі туманіць розуму вашага. Для таго чытайце з увагай, а як перачытаеце, давайце да другой вёскі.
 
Чалавек то такую мае натуру, што альбо нічога не ведае і нічога меці не хочэ, альбо, калі даведаецца, то хочэ зразумеці добра і дастаці ўсенька, што яму належыць. Гэта вялікая праўда. От яшчэ нядаўна гаварылі нашыя, што яны створаны для таго, каб служылі паншчыну і былі нявольнікамі, а гаварылі для таго, што нічога не ведалі і нічога меці не хацелі, - а чы сягодня гэтак скажуць, калі ўжэ ведаюць многа і многа хочуць? Сягодня ўсе ўжэ паразумнелі, усе ўжэ мужыкі талкуюць, што Бог стварыў чалавека, каб ён карыставаў з вольнасці справядлівай, і смяюцца, як гэта маглі інак думаці. Гэта права, што народ робіцца разумнейшым, выходзіць ад самога Бога, а хто яму схочэ с[у]праціўляціся, таго альбо сам Бог, альбо народ па прыказу боскаму з зямлёю змяшае.
 
Вы, Дзецюкі, пэўне, вельмі цікавыя, скуль жэ гэта народ так паразумнеў? Я вам скажу, скуль гэта.
 
Калі Пранцуз пад Свістаполём заўсім пабіў маскаля, то для таго, каб маскаль не меў сілы і грошы, прыказаў народаві даці вольнасць, не браць рэкрутаў і вялікіх падаткаў. Маскаль згадзіўся на гэта, бо думаў, што народ дурны і патрапіць яго ашукаці. Ён то хацеў адно перамяніць няволю, но, бачу, вельмі ашукаўся, бо хаця нам ронд маскоўскі нічога і шэсць лет не зрабіў, но мы як пачулі, што і мужык можа быць вольны, так пачалі пытаціся ў людзей разумнейшых і талкаваці памеж сабою, аж зразумелі, што то вольнасць значыць. От скуль гэта ўзялося, што народ паразумнеў. Мы сягодня ўсе ўжэ ведаем, што чалавек вольны, гэта калі мае кусок сваёй зямлі, за катору ані чыншу, і аброку не плаціць, ані паншчыны не служыць, - калі плаціць малыя падаткі, і то не на царскія стайні, псярні і курвы, а на патрэбу цэлага
народу, калі не ідзе ў рэкруты чорт ведае гдзе, а ідзе бараніці сва[й]го краю тагды толька, калі які непрыяцель надыдзе, - калі робіць усенька, што спадабае і што не крыўдзіць бліжняга і хвалы боскай, - і калі вызнае тую веру, якую вызнавалі яго бацькі, дзяды і прадзеды. От што вольнасць значыць. Сягодня то ронд маскоўскі нас не атуманіць, бо мы цяпер не такія дурныя, як был ўперад, і пазналі, што нам не маніхвэстаў царскіх, а вольнасці патрэба.
 
Маскаль то хітры, ён то, Дзецюкі, хочэ, каб не даці нічога, а народ думаў, што ўжэ мае ўсё як належыць. Не мерыўшы, судзеце хаця з гэтага а яго хітрасці. Два рокі ўжэ таму, калі яшчэ ніякіх маніхвэстаў а вольнасці не аб'яўлялі, народ у Пецярбургу, Маскве і па цэлай Расеі пачаў вельмі крычаці, што калі ронд не дасць яму вольнасці, то ён цэлай грамадой 19 Фэвраля збунтуецца, тагды Цар, бачу, збаяўся і вялеў Сенатаві з'ехаціся, а народаві аб'явіў, што ў Посце вольнасць дастане. Народ дурны паверыў да і разышоўся, а Цар з Сенатам паталкаваўшы, як мінула трывога, так і аб'явіў у мейсцу вольнасці маніхвэст, а ў маніхвэсце прыказывае мужыкам служыць да часу паншчыну па-старому, а па новаму заплаціць больш грошай у казну на пісараў, пасрэднікаў, да і чорт ведае на што. Судзеце ж цяпер самі, чы ж не ашуківаюць нас?
 
Но не на доўга здасца ім круцельства, бо, як я казаў, мы ўжэ пазналі, што нам не маніхвэстаў, а вольнасці патрэба, - і то вольнасці не такой, якую нам Цар схочэ даці, но якую мы самі, мужыкі, памеж сабою зробімо. А для таго, Дзецюкі, каб ніхто вас не мог ашукаці, цяпер ужэ талкуйце памеж сабою, якой вам вольнасці патрэба, і якім адно спосабам мужык яе дастаць можа. Толька, Дзецюкі, смела, бо з намі Бог і праўда, а калі мы з Богам, то з намі ваяваці трудна, бо боска моц вяліка, а народу многа.
 
Так з гэтага пісьма і відна: што няма чаго ждаці ад нікога, бо той толька жне, хто пасее. Так сейце ж, Дзецюкі, як прыйдзе пара поўнаю рукою - не шкадуйце працы - каб і мужык быў чалавекам вольным, як е на цалюскам свеце. Бог нам дапаможа!!!
 
Яська, гаспадар з-пад Вільні.
 
Каштуе грошы 5
 
№ 4.
 
МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА.
 
Дзецюкі!
 
Няма і куска зямлі на свеце, каб людзі былі адзін у другога ўсё добрыя, не хацелі жыці з крыўдаю сва[й]го бліжняга. Для таго, каб была справядлівасць і праўда на свеце, а злыя людзі не збыткавалі і крыўды другім не рабілі, е ронд, што бярэ падаткі, робіць школы, наўчае кажнага, каб жыў па праўдзе, становіць суд; а калі гэта не памагае, і робіцца несправядлівасць, то наймае войска і так сцеражэ кажнага ад ліха і здзерства. От на што ронд патрэбны. І як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскай і слухае сва[й]го гаспадара, так добры ронд глядзець павінен шчасця людзей, слухаць народу і рабіці так, як народаві лепей. І не дзіва, бо не народ зроблены для ронду, а ронд для народу.
 
Гэтак, Дзецюкі, робіцца на цалюськам свеце. А калі за граніцаю, чы то ў Пранцуза, чы то ў Англічаніна народ спагадае рондаві, то для таго, што ронд слухае народу і робіць так, каб народ быў багаты і шчаслівы.
 
А ў нас, Дзецюкі, чы гэтак? Чы ў нас е справядлівая наука ў школах, што учыць жыці без крыўды другога? Чы е праўда і справядлівасць у судзе? Чы можа чалавек быць пэўны, што яго ніхто не скрыўдзіць? Чы ронд маскоўскі думае аб людзях, каб яны маглі жыці шчасліва? Самі скажэце?
 
У нас, Дзецюкі, адно учаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску, а то для таго, каб цябе заўсім перарабіці на маскаля. Суды маскоўскія - гэта воўчая яма, гдзе не разбіраюць, чы за табой праўда, чы не, а скубуць адно як могуць. Бяспечнасці пад маскалём ніякай няма, хто дужшы, той і глуміць; а войска то не для таго трымаюць, каб аберагаці кажнага ад злых людзей і ад глуму, а для таго, каб не пазволіць народаві і застанаць, калі пазнае сваю няволю, калі згледзіцца, што дзяруць з яго над сілы. Ронд маскоўскі, як той ліхі пан, што, пачаўшы ад Камісара аж да Цівуна, пазваляе кажнаму народ глуміць, каб но як найбольш грошай у кішэнь яго дасталася. Ронд маскоўскі, Дзецюкі, не так робіць, як рабіці трэба, не думае, каб палегчыць народаві, а вымышляе адно спосабы, як абадраці і заўсім людзей зглуміці.
 
Чаму гэтак робіцца пад рондам маскоўскім, я вам скажу - вы
адно мяне паслухайце.
 
Ронд, гэта заўсім так сама, як чалавек. І як чалавек мае галаву на тое, каб думаў, а рукі і ногі, каб зрабіў так, як задумаў, так ронд мае Цара, каб рондзіў, а чыноўнікаў па ўсіх местах і мястэчках, каб рабілі, як Цар захочэ. Для таго, як галава ў чалавека калі задумае кепскае, то ногі і рукі кепскае зробяць, так і ў рондзе, калі Цар глуму захочэ, то чыноўнікі глуму наробяць. А з гэтага то і відаць, што здзерства, якое ў нас вычаўпляюць, то не для таго робіцца, што ў нашам краю няма людзей здатных на чыноўнікаў, гатовых і жыццё свае аддаці для народу, а для таго, што Цар гэтакіх людзей у сыбір высылае, а за нашыя грошы назначае чыноўнікаў гэтых, што адно самі людзей глумяць, другім глуміці пазваляюць і Бога не баяцца. Гэтакі чыноўнік не давядзе ўжэ да розуму - ён, калі і няма прыказу Цара, то сам выдумае спосаб як абадраці бедны народ. І гдзе ж тут шукаці праўды?
 
Так з гэтага пісьма і відна, што глум, здзерства і несправядлівасць выходзіць ад самога Цара - ён то з нас выбірае войска, ён то з нас выдзірае грошы нібы на патрэбу народа, а, ўзяўшыся са ўсімі гыцлямі за рукі, адно нас цяменжыць, трымае ў няволі. Но прыходзіць яму ўжэ канец, бо мужык пачуў вольнасць, а мужыцкая вольнасць, гэта ўсё роўна што шубеніца для ўсіх здзерцаў і глуміцеляў народа! Для таго то Цар спыняе вольнасць мужыцкую і спыняці будзе, для таго то, калі ў паноў сто раз пытаў, якую яны хочуць даці вольнасць мужыкам, у мужыкоў і разу не спытаў, якой яны хочуць вольнасці. Ён знае, якая то вольнасць мужыцкая, ён ведае, што мужык хочэ, каб ніхто не смеў драці з нікога, - і для таго, як мы яго ронду, так ён нашай вольнасці баіцца.
 
Дзяры з нас Цар, дзярыце з нас чыноўнікі яго хаця да астатняй шкуры; но памятайце, што і на нас прыйдзе пара, што, калі мужык разгуляецца, то, як свет шырокі, кроў ваша пальецца!!!
 
Яська, гаспадар з-пад Вільні.
 
Каштуе грошы 5.
 
№ 5.
 
МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА.
 
Дзецюкі!
 
Мала таго, што з мужыка дзяруць на ўсякія падаткі астатню кашулю, мала таго, што ніколі не можаш дабіціся да куска хлеба, а ўсё, што заробіш, аддаці мусіш чорт ведае каму і чорт ведае на што, мала таго, кажу, што жыццё нашае горшэ сабачага - но скажэце, мае міленькія, чы есць памеж намі хто-лень, каб не аплаківаў яшчэ альбо сва[й]го сына, альбо сва[й]го брата, альбо сва[й]го мужа, што Цар забраў яго ў рэкруты да і загнаў чорт ведае гдзе?
 
Працуе бацька цяжка на дзецеткі свае, гадуе маці сына, ночанькі не спіць, а Цар, сабача яго вера, як гэты воўк, закраўшыся, вяліць лавіці, у дыбы скуці і гнаць ад радні далёка. А маскоўскае жыццё - горка ўжэ доля. Забыці там трэба, што есць у нас наша бацькаўшчына, што есць у нас наша радня, а аддаці жыццё не за дабро і шчасце ўсіх, а за ліха і вечну няволю нашых братоў. Гэтакага ліха, Дзецючкі, і скаціна не знае, а вы, мае міленькія, пэўне, і не падумалі, скуль яно на нас навязалася, чы гэтак было за нашых дзядоў і прадзедаў, і чы гэтак мусіць быці? Усё гэта я вам расталкую, а хто мае праўду ў сэрцу і дабра хоча, той мяне паслухае.
 
Помняць яшчэ нашыя дзяды, паказываюць яны, што за іх часоў мужыкі рэкрута і не зналі. Было войска, то праўда, но войска польскае ўсё было зэ шляхты, а калі мужыкі часамі захацелі ісці на вайну, так зараз з іх знімалі мужыцтва да і паншчыну, давалі зямлю, а ўсю вёску рабілі шляхтаю. Стуль то ў нас і парабіліся гэтыя аколіцы шляхецкія. Так за тое, што чалавек шоў на вайну, бараніў сваю бацькаўшчыну, то ронд польскі даваў зямлю, даваў вольнасць, даваў шляхецтва, - а Маскаль чы гэтак робіць? За тое, што мы яму 25 лет на войнах служымо без людскай стравы і адзежы, мала таго, што не дае шляхецтва, но, сабача юха, не дае нават куска зямлі, каб мог, хаця цяжка гаруючы, дабіціся да спакойнай смерці. Праслужыўшы 25 лет да і торбу ўзяўшы, ідзі
жабраваці!
А што граху набярэшся перад Богам, спрыяючы Маскалёві, таго ніколі Бог не даруе. Ідзе Пранцуз даваці вольнасць мужыкам, бунтуюцца местачковыя да і маладзёж за сваю і нашу вольнасць і веру, а мы то даемо рэкрута, і нашымі грудзьмі Цар маскоўскі застаўляецца і нашымі рукамі ўсмірае бунты, і запрагае нас усіх у вечну няволю. Таго, хто нам дабра думае, мы выганяем, таму, хто нам ліха робіць, мы памагаем, - і чы ж не грэшна перад Богам, а не стыдна перад светам, - самі скажэце?
 
Праўда, што мы былі дурныя і, як гэтыя авечкі, нічога не зналі, но, здаецца, пара ўжэ паразумнець, угледзець праўду. Вы ведаеце, Дзецюкі, добра, што Пранцуз прыказаў не даваці ўжэ больш Маскалеві рэкрута, для таго, калі Цар захоча ўзяці, так, цэлымі грамадамі згаварыўшыся, нігдзе яму не давайце. Ён цяпер хоча ўзяць 5 з тысяча, но як мы яму дамо 5, то ён пазней захоча ўзяці 10, і зноў пойдзе па-старому. Цяпер мы яму аддамо гыцлёў, но пазней трэба будзе аддаці і сваіх сыноў. Так для таго, Дзецюкі, талкуйце добра і не давайцеся ашуківаць. За мужыцкую крыўду стойце смела, усе разам, і, калі хто схоча скрыўдзіць вас, выцягаці рэкрута, то хто б ён ні быў, чы то Старшына, чы Акружны, чы хоць сам Губернатар, то вы яго таўчэце мужыцкай рукою, а будзе вольнасць і рэкрута не будзе, і Бог нам дапаможа!
 
Так, Дзецюкі, па дабросці да ладу не дойдзем!
 
Яська, гаспадар з-пад Вільні.
 
Паказываюць, што мужыкі каля Варшавы збунтаваліся, не далі рэкрута. Тагды Цар паняволі мусіў дараваці.
 
Так пытаю вас, Дзецюкі, - што ж нам трэба зрабіці?
 
Каштуе грошы 5.
 
№ 6.
 
МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА.
 
Дзецюкі!
 
Чы мая праўда горка, чы яна салодка, я пісаў заўсюды і пісаці буду - учыў я вас, як рабіці трэба, і ўчыці буду. Вы адно слухайце мяне, талкуйце добра і рабеце так, як сумленне Вам скажэ, а Бог яшчэ злітуецца над намі і дасць нам шчасце, і дабро ў нас будзе.
 
Калі Бог, стварыўшы чалавека, даў яму душу, то не на тое, каб ён жыў, як сабака, на гэтам, а на тамтам свеце прападаў на век вякоў у мэнках пякельных, - а для таго, Дзецюкі, каб знаў закон Божы, знаў сва[й]го Бога, знаў сваю веру і заслужыў на шчасце нябеснае. Калі Сын Боскі, прыйшоўшы на гэты свет, устанавіў праўдзівую веру, і за гэту веру цярпеў крыжовыя мэнкі, то не для таго, каб якіясь там Цары маскоўскія, байстручага роду перамянялі закон Божы, а мы, на прыказ гэтых Цароў, выракаліся веры сваіх Дзядоў і Прадзедаў і не хвалілі Бога, а радню Царскую, - но для таго, Дзецюкі, Бог Найвышшы цярпеў за нас, каб закон яго быў ужэ вечны, ніхто не смеў перамяняці, а мы з цэлай моцы трымаліся яго.
 
Но чы гэтак, Дзецюкі, робіцца ў нас, як сам Бог прыказывае, - чы дзержымося мы закону боскага? Самі скажэце. Не адзін ужэ, можэ, забыўся, што бацька яго быў яшчэ справядлівай уніяцкай веры, і ніколі ўжэ не спомніць на тое, што перавярнулі яго на сызму, на праваслаўе, што ён сягодня, як той сабака, жыве без веры, і, як сабака, здохне чартам да пекла!!! О, Дзецюкі, ліха такому чалавекові! А калі мы будзем гэтак рабіці з Богам, так што ж Бог найвышшы з намі зробіць? Аддасць у Пекла на вечныя мэнкі, будуць чарты душу нашу на кускі рваці, а смала ў вантробах кіпеці будзе. Пазнаеш тагды сваё ліха - но ў пекле паняўчасе ўжэ будзе, не перапросіш тагды ўжэ справядлівага Бога, і мэнкам тваім ніколі канца не будзе.
 
Цяпер пытаю Вас, Дзецюкі, - хто ж нам гэта ліха нарабіў, і што зрабіці трэба, каб мы былі шчаслівыя і на гэтам, і на тамтам свеце?
 
Нарабіў нам гэтага ліха, Дзецюкі, - гэта цар маскоўскі, ён-то, перакупіўшы многа папоў, вялеў нас у сызму запісаці, ён-то плаціў грошы, каб мы толька перахадзілі на праваслаўе, і, як гэты Антыхрыст, адабраў ад нас нашу справядлівую - уніяцкую веру і пагубіў нас перад Богам на векі; а зрабіў гэта для таго, каб мог нас без канца драці, а Бог справядлівы не меў злітаваня над намі.
 
Но, Божэ Вшэхмоцны, міласэрны ты, наш Пане. Ты аб нас не забывай, злітуйся над намі, памажы нам у нашай нядолі, выжані маскаля з нашага краю, дай нам праўдзівую вольнасць і веру нашых Дзядоў і Прадзедаў - а касцёлы, што Маскаль, нячыста яго сіла, параскідаў альбо перарабіў на стайні і цэрквы, зноў заяснеюць Тваею хвалою, і народ у ніх хваліці Цябе будзе, як хвалілі нашыя прэдкі. Заспяваем тагды ў адзін голас нашу песнь святую: "Свенты Божэ, свенты моцны, свенты несмяртэльны - змілуйся над намі!", і Бог найвышшы змілуецца над намі, дапаможэ нам у нашай працы, а на тамтам свеце дасць крулества нябеснае - і не будуць ужэ дзеткі нашыя сваю матку праклінаці, што на свет радзіла!!
 
Паказываюць людзі, што свенты Ойцец аж з Рыму прыслаў ужэ да нас свае благаславене (но Маскаль яго спыняе) - гавораць, што прышле і ксяндзоў, што будуць прымаці на уніяцкую веру. Тагды, Дзецюкі, хто адно верыць у Бога, Яго Сына і Духа Святога, няхай зараз пакідае сызму і пераходзіць на праўдзівую веру Дзядоў і Прадзедаў. Бо хто не пяройдзе на унію, той сызматыкам застанецца, той, як сабака, здохне, той на тамтам свеце пякельныя мэнкі цярпеці будзе!
 
Так годзе ж ужэ, Дзецюкі, жыці без ніякай пацехі на свеце, калі Бог міласэрны мае злітаванне над намі, а ты, чалавеча, як перачытаеш альбо пачуеш гэту праўду, згавары пацеры, каб Бог вшэхмоцны дапамог людзям, што дабро нам думаюць, што хочуць, каб мы былі вольныя, як шляхта, мелі сваю зямлю, як шляхта, хвалілі Бога па праўдзе і заслужылі на Неба на тамтам свеце.
 
Гэтага для Вас ад душы хоча ваш брат, такі самы з Дзядоў-Прадзедаў мужык, як і вы, но яшчэ Уніяцкай веры - Яська, гаспадар з-пад Вільні.
 
Каштуе грошы 6.
 
†††
 
№ 7.
 
МУЖЫЦКАЯ ПРАЎДА.
 
Дзецюкі!
 
Доўга маўчаў я, не казаў вам нічога, бо хацеў разгледзецца добра, да разабраць, што гэта дзеецца на свеце, штоб ужэ спавясціць вас па справядлівасці да сказаць, як наказуе Бог да сумлене, што нам цяпер трэба рабіці. Ждаць моўчкі больш ужэ не змога! Памяркуйма толькі, што думаюць цяпер зрабіць з намі. Абяцаў нам Цар зямлю, чыноўнікі, папы да маскалі, усе ў адзін голас дурылі нас, што Цар нам шчыра думае да дасць волю, Справядлівую Волю - і слухалі мы Цара. Казаў ён нам яшчэ два гады служыць паншчыну - і паншчыну мы адбывалі. Наказаў Цар некрута - далі мы яму і некрута, а самі моўчкі глядзелі, як нашых сынкоў да братоў на край свету пагналі. Накінуў нам падушнага - плацілі мы падушнэ за жывых і ўмерлых, за дзяцей да за старцаў нядужых, плацілі мы земску павіннасць да ўсялякія зборы, плацілі на пасярэдніка, на праўлене, старшынам, пісарам, акружным, асэсарам - да Бог ведае каму не плацілі - да ўсё не пыталісь, куды йдуць нашы грошы. Усі нас крыўдзілі да ўсі абдзіралі; біў нас сільнейшы, крыўдзіў багатшы - а на тое нідзе не было справядлівасці. Мы ўсё маўчалі да слухалі, усім кланялісь, за ўсё плацілі, усё цярпелі, ждучы канца, бо спадзяялісь Справядлівай вольнасці, спадзяялісь, што дадуць вольную зямельку, да ў падушнам справядлівы пабор будзе. - Замест таго, штоб аддаць нашу зямельку, да якую ж зямлю?! Гэту, што з дзядоў-прадзедаў кроўнаю працай дзесяць раз ужэ на яе зарабілі да заплацілі, - за гэту зямлю Цар наказуе нам чыншы плаціць у казначэйства. Да якія ж чыншы? Якія ўздумаецца пастанавіць чыноўнікам да судовым кравапійцам, да яшчэ з кожным годам усё большыя да большыя. Так волі нам ужэ і не будзе: век цэлы плаці, да на век нясі астаткі, штоб адплаціцца Палатам да Праўленням. Падмануў жэ нас Цар, а яго служкі папы, чыноўнікі да Маскалі падвялі нас, як чорт добру душу.
 
Мала таго: беручы некрута на весні, казаў Цар, што больш браць не будзе, - мы, як тая дзяціна, і паверылі, што не будзе, а цяпер бач! - ізноў Цар наказуе з кажнае воласці пастанавіць па сто хлопцаў, што пойдуць у маскалі па ахвоце, а як ахотнікаў не будзе, так грамада прысудзіць, каму йсці ў некруты. Скруціўся хіба! Што б то хто йшоў у маскалі па ахвоце. Так ось ужэ ў другэ падмануў нас Цар з некрутам. Узяў пяцёх з тысячы, а цяпер давай сто з воласці, а ў осені яшчэ можа дзвесце ці трыста захочэ, бо цар са сваімі маскалямі не падужае мужыкоў, што падняліся ў Польшчы, і не падолее Пранцуза, што за Польшчу ўступіўся. У Польшчы мужыкі таксама, як і мы, спадзяялісь на цара да ждалі волі ад няго - да як пабачылі, што цар толькі лёстачкамі душу вымае, а новымі падаткамі, некрутам да чыншамі астатню сарочку з ніх здзерці хочэ, - от усі разам з віламі да з косамі пайшлі дабівацца зямлі да праўды, а іншы і святой уніяцкай веры. От і дабілісь. Выйшаў ужэ Польскі Маніхвэст. Зямля Вольна даецца ўсім мужыкам, бо гэта іхня зямля з дзядоў-прадзедаў, за гэту зямлю ніхто не мае адрабляць паншчызны і чыншаў ніякіх нікому плаціць; падушнага больш не будзе, а толькі падымнэ, як колісь плацілі; некрута не будзе, а ўсі мужыкі, і паны, і мяшчане, усяк адслужыць 3 гады ў сваей зямлі, і зноў сабе вольны. Уніяцкія касцёлы, што маскалі забралі, аддаюцца назад уніятам, і хто хоча, мае права хрысціць дзяцей па-уніяцкі да да уніяцкіх ксяндзоў йсці да споведзі, і па-старому БОГУ маліцца, як яшчэ бацькі нашы малілісь.
 
Но цяпер самі разбірайце, дзе больша праўда, ці ў польскам маніхвэсце, ці ў царскам? Цар абяцаў даць вольнасць - да не даў. Абяцаў не браць некрута - а цяпер ужэ другога наказуе. Польскій маніхвэст даў зямлю, не бярэ некрута, скінуў падушнэ, павярнуў Унію. Но, скажыце ж, браткі! Хто нам лепш думае? Памог бы Пранцуз і нам, як памагае мужыкам у Польшчы, дык што ж - цар адказуе, што ў нас мужыкі ўсім давольны, іншае волі не хочуць, што яны любяць цара да душы, што шлюць яму лісты да зносяць падаткі, да ахвотна плоцяць чыншы, а некрута пастановяць колькі Цару заўгодна, а Уніі ніхто не хочэ! І тут нас Цар падманывае, скрывіць хочэ праўду, штоб нас саўсім пагубіць. А Пранцуз на нас толькі ждзе: да каму ж ён памагаць стане, калі ў нас будзе ціха. А мы, хоць нам царскія служкі зняверылісь надта, робім усё, што яны нам ні скажуць. Такім спосабам не зазнаць нам волі да справядлівасці. Не так думалі мужыкі ў Польшчы. Служылі яны яму верна, як і мы, да пабачыўшы, што не выслужаць нічога, сталі дабівацца і дабілісь волі. А і іх царскія служкі дурылі, як нас цяпер дураць, - падмаўлялі, штоб слаць лісты да цара, перапрашаючы, да па-старому несці падаткі, да даваць некрута, учылі і іх як даносіць адзін на аднаго, як лавіць да маскалям адстанаўляць, да мала знайшлося такіх, што б то, не баючысь Бога ні сораму людскога, служыць маскалям, бо ўжэ спазналі мужыкі царскую думку. А такіх, што за грошы не пабаялісь служыць ворагам нашым, што не хацелі мужыкам зямлі да праўды на свеце, да спрэчны былі новай вольнасці да новаму польскаму маніхвэсту, гэтакіх вешаюць, як подлых сабак, селішча іх апусцелі, пайшлі з дымам іх хаты, прапала марна худоба.
 
Падумайце добра, да, памаліўшыся Богу, станьма дружна разам за нашую вольнасць! Нас цар ужэ не падмане, не падвядуць маскалі! Няма для ніх у нашых селах ні вады, ні хлеба, для ніх мы глухі і немы - нічога не бачылі і не чулі. А покуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшыць з віламі да з косамі там, гдзе дабіваюцца волі да праўды - а мы, іх бацькі да жонкі нашы, сцерагці будзем, да ўведамляць, адкуль на ніх цягне нячыста маскоўска сіла, да ад душы памагаць усялякімі спосабамі дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца. - А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам. Яська, гаспадар з-пад Вільні.
 
Каштуе грошы 5.