Ёган Сэбастыян Бах: розьніца паміж вэрсіямі

нямецкі кампазытар
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 03:54, 4 жніўня 2006

Ёган Сэбастыян Бах (па-нямецку Johann Sebastian Bach) (1685-1750) - вялікі нямецкі кампазытар 17 ст. Аўтар больш за тысячы музычных твораў - арґанных, аркестровых, вакальных і інш. Яшчэ пры жыцці праславіўся як арґаніст-віртуоз, але як кампазытар вельмі даўгі час заставаўся невядомым.

Біяґрафія

Кампазытар нарадзіўся ў 1685 годзе ў нямецкім местачку Айзэнаху. Ад бацькі, мястовага музыкі, малы Ёган атрымаў першыя ўрокі гры на скрыпцы. Меўшы выдатны голас (сапрана) хлопчык спяваў таксама у школьным хоры.

У 9 гадоў Ёган Сэбастыян асіратнеў (памёр бацька), цяпер яго выхаваннем стаў займацца старэйшы брат, які служыў царкоўным арґаністам у м.Ордруф. Брат накіраваў хлопчыку ў ґімназію, а сам у той жа час працягваў вучыць яго музыцы.

У 15 гадоў Бах вырашае пачаць самастойнае жыццё і пераязджае жыць у Люнэбурґ. У 1703 ён скончыў ґімназію, пасля чаго кампазытару прыйшлося некалькі гадоў паездзіць па краіне ў пошуках працы (гордага юнака незадавальняў прыгнечаны стан музыкі, умовы працы). Падчас гэтага пэрыяду жыцця кампазытар адточвае сваё майстэрства гры на арґане.

У 1708 Бах спыняецца на сталае жыццё у Вэймары, дзе служыць прыдворным музыкам і мястовым арґаністам. У "вэймарскі" пэрыяд кампазытар стварыў свае лепшыя арґанныя творы, сярод якіх Такката і фуга ре мінор, Пассакалія до мінор ды інш.

У 1717 Бах з сям'ёй пераехаў у Кётэн, дзе кіраваў невялікім аркестрам пры двары мясцовага прынца. У Кётэне не было арґана, таму ў гэты пэрыяд Бах пісаў у асноўным клявірную і аркестровую музыку. Сярод іншага тут былі напісаны 24 прэлюдыі і фуґі, якія склалі першы том працы Добра тэмпэраваны клявір, а таксама была напісана Храматычная фантазія і фуґа рэ мінор.

З Кётэна ў 1723 годзе Бах пераехаў у Ляйпцыґ, дзе і застаўся да канца свайго жыцця. Тут ён займаў пасаду кантара (кіраўніка хора) спеўнай школы пры царкве св. Томаша. Тут кампазытару прыйшлося заняцца царкоўнай опэрападобнай музыкай. У Ляйпцыґу Бах стварае свае лепшыя вакальна-інструмэнтальныя кампазыцыі: большую частку кантат, Жарсці па Ёгану, Жарсці па Мацею, Мэса сі мінор. Тут жа былі напісаны Італьянскі канцэрт, закончаны другі том працы Добра тэмпэраваны клявір.

Памёр Ёган Сэбастыян Бах у 1750 годзе.