Юры Матулевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
замена выявы на вольную
Радок 2:
|імя = Юры Баляслаў Матулевіч
|арыгінал імя = Jurgis Matulevičius-Matulaitis
|партрэт = JurgisMatulaitisBlgeorge.jpg
|апісаньне = Юры Матулевіч
|род дзейнасьці = віленскі біскуп
Радок 10:
|месца сьмерці = [[Коўна]]
}}
'''Юры Баляслаў Матулевіч-Матулайціс''' (сапраўднае '''''Юргіс Матулайціс'''''; {{мова-pl|Jerzy Bolesław Matulewicz-Matulaitis}}, {{мова-lt|Jurgis Matulevičius-Matulaitis}}; [[13 красавіка]] [[1871]], вёска [[Лугіне]], цяпер [[Летува]]-[[27 студзеня]] [[1927]], [[Коўна]]) рымска-каталіцкі дзеяч [[Беларусь|Беларусі]], [[Летува|Летувы]] й [[Польшча|Польшчы]], блаславёны.
 
== Раньняе жыцьцё ==
Паходзіў зь [[летувісы|летувіскае]] сям'і, быў малодшым з васьмі дзяцей. Вельмі рана страціў бацькоў, сіратой апекаваўся старэйшы брат. У [[1878]]-[[1881]] гадах наведваў пачатковую школу ў [[Марыямпаль|Марыямпалі]], там жа скончыў гімназію. У [[1889]] пераехаў да свайго дзядзькі Яна Матулайціса ў [[Кельцы]] (Польшча), дзе той працаваў выкладчыкам замежных моў у Духоўнай сэмінарыі. [[1 кастрычніка]] [[1891]] паступіў у Кельскую сэмінарыю. У [[1893]] царскія ўлады зачынілі сэмінарыю і Матулевіч вымушаны быў пераехаць вучыцца ў [[Варшава|Варшаву]]. Быў накіраваны ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбурскую]] духоўную акадэмію, у якой [[20 лістапада]] [[1898]] атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. Пасля гадавой працы ў кельскай дыяцэзіі Матулевіч распачаў навуку ў Каталіцкім унівэрсытэце ў [[Фрыбург]]у ([[Швайцарыя]]). Атрымаўшы доктарскую ступень, айцец Матулевіч працаваў спачатку выкладчыкам у Сэмінарыі ў Кельцах.
 
Разам са сьвятаром [[Міхал Гадлеўскі|Міхалам Гадлеўскім]] прыняў удзел у стварэньні [[Таварыства каталіцкіх работнікаў]], для студэнтаў жа ён заснаваў таварыства "«Адраджэньне"» (польская філія міжнароднага руху "«[[Каталіцкае дзеяньне]]"»). У [[1907]] быў пераведзены ўва ўнівэрсытэт у Пецярбургу для таго, каб узначаліць катэдру сацыялёгіі ў Духоўнай акадэміі. У [[1909]] узначаліў катэдру дагматычнага багаслаўя. У [[1909]] уступіў у [[Ордэн айцоў марыянаў]], стаўшы адным зь яго рэфарматараў. [[14 ліпеня]] [[1911]] быў генэралам ордэна марыянаў. Да канца свайго жыцьця айцец Матулевіч выконваў функцыю генэрала гэтага ордэна.
Паходзіў зь [[летувісы|летувіскае]] сям'і, быў малодшым з васьмі дзяцей. Вельмі рана страціў бацькоў, сіратой апекаваўся старэйшы брат. У [[1878]]-[[1881]] наведваў пачатковую школу ў [[Марыямпаль|Марыямпалі]], там жа скончыў гімназію. У [[1889]] пераехаў да свайго дзядзькі Яна Матулайціса ў [[Кельцы]] (Польшча), дзе той працаваў выкладчыкам замежных моў у Духоўнай сэмінарыі. [[1 кастрычніка]] [[1891]] паступіў у Кельскую сэмінарыю. У [[1893]] царскія ўлады зачынілі сэмінарыю і Матулевіч вымушаны быў пераехаць вучыцца ў [[Варшава|Варшаву]]. Быў накіраваны ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбурскую]] духоўную акадэмію, у якой [[20 лістапада]] [[1898]] атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. Пасля гадавой працы ў кельскай дыяцэзіі Матулевіч распачаў навуку ў Каталіцкім унівэрсытэце ў [[Фрыбург]]у ([[Швайцарыя]]). Атрымаўшы доктарскую ступень, айцец Матулевіч працаваў спачатку выкладчыкам у Сэмінарыі ў Кельцах.
 
Разам са сьвятаром [[Міхал Гадлеўскі|Міхалам Гадлеўскім]] прыняў удзел у стварэньні [[Таварыства каталіцкіх работнікаў]], для студэнтаў жа ён заснаваў таварыства "Адраджэньне" (польская філія міжнароднага руху "[[Каталіцкае дзеяньне]]"). У [[1907]] быў пераведзены ўва ўнівэрсытэт у Пецярбургу для таго, каб узначаліць катэдру сацыялёгіі ў Духоўнай акадэміі. У [[1909]] узначаліў катэдру дагматычнага багаслаўя. У [[1909]] уступіў у [[Ордэн айцоў марыянаў]], стаўшы адным зь яго рэфарматараў. [[14 ліпеня]] [[1911]] быў генэралам ордэна марыянаў. Да канца свайго жыцьця айцец Матулевіч выконваў функцыю генэрала гэтага ордэна.
 
== Віленскі біскуп ==
 
[[23 кастрычніка]] [[1918]] Матулевіч стаў [[Віленская дыяцэзія|біскупам Вільні]]. Асабістым дэвізам свайго кіраваньня абраў словы [[Сьвяты Павал (апостал)|апостала Паўла]] - '''''"Vince malum in bono"''''' ([[лацінская мова|па-лацінску]] "''Перамагай ліха дабром''"). У [[1923]] ён заснаваў новы жаночы [[ордэн Сёстраў Служэбніц Езуса ў Эўхарыстыі]] (Сёстры Эўхарысткі), і кляштар марыянаў у [[Друя|Друі]]. Новаму ордэну айцец Матулевіч вызначыў наступныя заданьні: асноўная мэта - праца паміж [[беларусы|беларусаў]]-каталікоў, шляхам заснаваньня школаў, майстэрняў, інтэрнатаў, дзіцячых садкоў, праз навучаньне катэхізісу, распаўсюд добрых кнігаў і апеку над хворымі. На пасадзе арцыбіскупа Юры Матулевіч змагаўся з [[палянізацыя]]й касьцёла, уводзіў [[беларуская мова|беларускую]] й [[летувіская мова|летувіскую мовы]], гэтак штонядзелю ў катэдры адбываліся казаньні па-беларуску. Ён быў асабіста знаёмы з [[Адам Станкевіч|Адамам Станкевічам]], якога шмат разоў абараняў ад нападак уладаў, і [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]]. Айцец Юры лічыў беларускую мову мостам, “які можа лучыць [[каталіцтва]] і [[праваслаўе]]”. Апроч таго арцыбіскуп апекаваўся [[Расейская дыяспара|расейскай дыяспарай]]: з дапамогаю айца расейскія дзеці-сіроты неаднойчы атрымлівалі дапамогу з-за мяжы, ён таксама спрычыніўся да заснаваньня дзіцячага дому для расейскіх эмігрантаў. За сваю дзейнасьць арцыбіскуп неаднаразова падвяргаўся нападкам польскіх і летувіскіх нацыяналістаў. У [[1925]] пасьля шматлікіх просьбаў айца Матулевіча ён быў вызвалены ад пасады віленскага арцыбіскупа.
 
== Далейшае жыцьцё ==
 
Ад [[1925]] Матулевіч выконваў функцыю апостальскага [[візытатар]]а ў Летуве. У [[ліпень|ліпені]] [[1926]] Матулевіч удзельнічаў у Эўхарыстычным кангрэсе ў [[Чыкага]], дзе прачытаў даклад пра апостальскае служэньне сярод праваслаўных. Пры жыцьці айцец Матулевіч спаў на дошках і толькі тры гадзіны ў суткі, не здымаў з цела валасяніцы, бічаваўся, у ягонае цела ўпіваўся пас з дроту. [[28 чэрвеня]] [[1987]] папеж [[Ян Павал II]] бэатыфікаваў Юр’я Матулевіча.