Морач: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: pl:Morocz
стыль
Радок 19:
}}
 
'''Морач''', у высокай плыні '''Копанка''' — рака ў [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]], правы прыток ракі [[Случ]] (басэйн [[Дняпро|Дняпра]]). Даўжыня 150 км. Плошча вадазбору 2030 км². [[рок (год)|Сярэднярочны]] расход вады ў вусьці 8,7 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 74 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
 
== Асноўныя прытокі ==
*' ''Праваруч''': [[Удава]], [[Мажа]].
*' ''Леваруч''': [[Волка (басэйн Дняпра)|Волка]], [[Вызенка]].
 
== Агульныя зьвесткі ==
Пачынаецца каля вёскі [[Вошкаты]] [[Капыльскі раён|Капыльскага раёну]] на [[Капыльская града|Капыльскай градзе]] на вышыні 210 м над узроўнем мора, цячэ ў [[Слуцкі раён|Слуцкім]], [[Клецкі раён|Клецкім]] і [[Салігорскі раён|Салігорскім]] раёнах па паўднёва-заходняй частцы [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніны]] і паўночнай частцы нізіны [[Прыпяцкае Палесьсе]]. Упадае ў Случ за 1 км на паўночны захад ад вёскі [[Морач (вёска)|Морач]] Салігорскага раёну.
 
Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапэцападобная, шырынёй 400 — 800400—800 м. У месцах, дзе даліна выразная, [[абалона]] двухбаковая, чаргуецца па берагах (шырыня 100 — 200100—200 м). Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня яго да вёскі Морач (Капыльскі раён) 2 — 42—4 м, ніжэй 20 — 2520—25 м, каля [[Чырвонаслабодзкае вадасховішча|Чырвонаслабодзкага вадасховішча]] (плаціна за 50 км ад вусьця ракі) 40 — 5040—50 м.
 
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м, найвялікшая 2,9 м ([[1932]]). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 5 дзён.
 
== Літаратура ==
==Крыніцы==
* Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. -/ БелЭн; Рэдкал.: Н.А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
* Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
* Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
 
[[Катэгорыя:Прыпяць]]