Фарнабаз III: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{іншыя значэньні|Фарнабаз}} '''Фарнабаз ІII''' (370 да н.э./365 да н.э. - пасьля [[320…'
 
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Фарнабаз ІII''' ([[370 да н.э.]]/[[365 да н.э.]] - пасьля [[320 да н.э.]]) - дзяржаўны дзеяч [[Пэрсыдзкая імпэрыя|Пэрсыдзкае імпэрыі]]. З роду [[Фарнакіды|Фарнакідаў]], адгалінаваньня каралеўскага роду [[Ахемэніды|Ахемэнідаў]], сын [[Артабаз II|Артабаза II]].
 
У [[353 да н.э.]] - [[343 да н.э.]] знаходзіўся разам з бацькам у выгнаньні ў [[Старажытная Македонія|Македоніі]], пасьля вярнуўся ў [[Пэрсія|Пэрсію]]. У [[334 да н.э.]] з пачаткам вайны з Македоніяй стаў падначаленым свайго сваяка [[Мэмнан (вайскавод)|Мэмнана]], які кіраваў пэрсыдзкім флётам у [[Эгейскае мора|Эгейскім моры]]. Разам з Мэмнам удзельнічаў у абароне Галікарнасу[[Галікарнас]]у, што змусіла македонцаў спыніць наступ, каб засьцерагчы тылы.
 
Пасьля падзеньня Галікарнасу ў [[333 да н.э.]] пэрсыдзкі флёт, у складзе 300 караблёў і ўкамплектаваны [[фінікія|фінікійцамі]], [[эгіпет|эгіпцянамі]], кіпрыётамі[[кіпр]]ыётамі й [[грэцыя|грэцкімі]] наймітамі, распачаў напады на гарады ля Гелеспонту[[Гелеспонт]]у з мэтай адрэзаць македонскае войска ад забесьпячэньня. Апроч таго вяліся перамовы са спартанскім[[спарта]]нскім царом [[Агіс III|Агісам ІІІ]] аб сумесных дзеяньнях, падвяргаліся нападам астравы [[Кос]], [[Хіяс]], [[Лесбас]]. У выніку [[Аляксандар Македонскі]] быў змушаны пакінуць частку войска ў Македоніі, якое мусіла стварыць македонскі флёт.
 
У [[333 да н.э.]] падчас аблогі [[Мітылена|Мітылены]], сталіцы Лесбасу, нечакана памёр Мэмнан і Фарнабаз быў прызначаны адзінасаобным кіраўніком флёту. Ён здолеў захапіць Мітылену, маленькі востраў [[Тэнэдас]], кантраляваў Гелеспонт, перарэзаў забесьпячэньне зернем з [[Атэны|Атэнаў]]. Улетку 333 да н.э. збудаваў фартэцыю ля Галікарнасу, што не дазваляла выкарыстоўваць гарадзкую гавань. Пэрсы захапілі астравы [[Саматракія|Саматракію]], [[Сыфнас]] і [[Андрас]], горад [[Мілет]], заснавалі фартэцыю ў [[Каліпаліс]]е, горадзе ў Гелеспонце. Да таго Фарнабаз паслаў наймітаў на дапамогу [[Дарый III|Дарыю ІІІ]].
 
Але Дарый ІІІ прайграў [[бітва пры Ісе|бітву пры Ісе]]. Фарнабаз даведаўся пра гэта падчас перамоваў з Агісам ІІІ на Сыфнасе. Перамовы не прынесьлі вынікаў, хоць праз 2 гады Спарта й паўстала супраць Македоніі. Пасьля Фарнабаз быў змушаны задушваць паўстаньне на Хіясе, а ягоны флёт быў разьбіты каля Каліпалісу. Сытуацыя пагоршылася з аблогай македонцамі [[Тыр (горад)|Тыр]]у ўвесну [[332 да н.э.]] 80 фінікійскіх і 120 кіпрскіх капітанаў пакінулі флёт, які стаў дэзарганізаваны. Сам Фарнабаз быў схоплены й пасланы да Аляксандра ў Фінікію, але па дарозе здолеў уцячы й дабрацца да Косу.
 
Пасьля на 12 год ён зьнік з запісаў. Магчыма, у [[330 да н.э.]] быў аточаны разам з бацькам Артабазам у [[Гірканія|Гірканіі]] й перайшоў на службу да македонцаў. У [[321 да н.э.]] служыў афіцэрам кавалерыі ў македонскім войску. Пра далейшы яго лёс нічога невядома.
 
== Вонкавыя спасылкі ==