Сярога: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль, катэгорыі
Навошта тут "беларускi рэпавы андэрграунд"? Пры чым ён тут?? Чакаю на старонке гутарак.
Радок 13:
 
== Ацэнкі творчасьці ==
Творчасьць Сярогі выклікае неадназначную рэакцыю на постсавецкай прасторы і ў Заходняй [[Эўропа|Эўропе]]. Дзеля таго ён мае ад журналістаў розныя мянушкі накшталт «славянскі [[Эмінэм]]», «расейскі Эмінэм». Камэрцыйны посьпех Сярогі спараджае зласьлівую іронію прадстаўнікоў беларускага рэпавага андэграўнду. У чытанцы гурту [[Чырвоным па Белым]] «Акупанты» ([[2004]]) знаходзім
: ''Эй, Серёга, а «чёрный бумер»''
: ''ты атрымаў ад [[маскаль|маскаля]]?''<br>
 
«Чорны бумэр» — адзін з мэга-гітоў Сярогі, дзякуючы якому ён здабыў шалёную папулярнасьць ва [[Украіна|Ўкраіне]] і [[Расея|Расеі]], а ўжо потым і ў [[Беларусь|Беларусі]]. У калямузычных беларускіх колах ходзіць PR-легенда, быццам гэтая песьня сьпярша прапаноўвалася ўсім менскім FM-станцыям, але не была належным чынам ацэнена і трапіла ў ратацыю толькі пасьля посьпеху ў суседніх краінах. Аматары Сярогі зь Беларусі і Ўкраіны пераклалі песьню на беларускую і ўкраінскую мовы (вядомы, прынамсі, па аднаму перастварэньню). Аднак рэпер аддае перавагу расейскай мове. На адной з інтэрнэт-канфэрэнцый для беларускай аўдыторыі ў [[2006]] ён зазначыў пра гэтую прэфэрэнцыю адмыслова. Тым ня менш у яго даробку ёсьць беларускамоўны трэк «Лялька», які выдаваўся на CD-кампіляцыях «Пасадзіў DEAD RAPку» і «[[Наша Музыка-2]]» ([[2004]]).