Сярога: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
А яшчэ на яго 16 дыссаў зроблена. Дык што цяпер, ад кожнага ліліпута як ЧпБ па паўслова у ягоны адрас пісаць будзем?
Скасаваньне праўкі 465264 удзельніка 93.84.70.148 (гутаркі)
Радок 11:
 
== Ацэнкі творчасьці ==
Творчасьць Сярогі выклікае неадназначую рэакцыю на постсавецкай прасторы і ў Заходняй [[Эўропа|Эўропе]]. Дзеля таго ён мае ад журналістаў розныя мянушкі накшталт "славянскі [[Эмінем]]", "расейскі Эмінем". Камэрцыйны посьпех Сярогі спрадажае зласьлівую іронію прадстаўнікоў беларускага рэпавага андэграўнду. У чытанцы гурту [[Чырвоным па Белым]] "Акупанты" (2004) знаходзім
<br>''Эй, Серёга, а "чёрный бумер"''
 
<br>''ты атрымаў ад маскаля?''<br>
"Чорны бумер" – адзін з мэга-гітоў Сярогі, дзякуючы якому ён здабыў шалёную папулярнасьць ва [[Украіна|Ўкраіне]] і [[Расея|Расеі]], а ўжо потым і ў [[Беларусь|Беларусі]]. У калямузычных беларускіх колах ходзіць PR-легенда, быццам гэтая песьня сьпярша прапаноўвалася ўсім менскім FM-станцыям, але не была належным чынам ацэнена і трапіла ў ратацыю толькі пасьля посьпеху ў суседніх краінах. Аматары Сярогі зь Беларусі і Ўкраіны пераклалі песьню на беларускую і ўкраінскую мовы (вядомы, прынамсі, па аднаму перастварэньню). Аднак рэпер аддае перавагу расейскай мове. На адной з інтэрнэт-канфэрэнцый для беларускай аўдыторыі ў [[2006]] ён зазначыў пра гэтую прэфэрэнцыю адмыслова. Тым ня менш у яго даробку ёсьць беларускамоўны трэк "Лялька", які выдаваўся на CD-кампіляцыях "Пасадзіў DEAD RAPку" і "Наша Музыка-2" ([[2004]]).