Жазэф Арцюр дэ Габіно: розьніца паміж вэрсіямі

францускі дыплямат, пісьменьнік
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 05:15, 3 жніўня 2006

Жозэф Арцюр дэ Ґабіно [Joseph Arthur de Gobineau] (14 ліпеня 1816 - 13 кастрычніка 1882) Францускі сацыёляґ, этноляґ, антраполяґ, пісменнік, дыплямат, арыстакрат, кансэрватар-манархіст. У сваёй галоўнай працы "Дослед пра няроўнасць чалавечых рас" (1853-1855) высунуў ідэю, адпаведна якай сацыяльная няроўнасць паміж народамі звязаная з іх біяляґічнымі схільнасцямі (галоўным чынам псыхічнымі якасцямі). Род homo sapiens дэ Ґабіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную - сярод якіх найбольш здольная у сацыяльным і культурным пляне - белая (пасля яе - жоўтая). Ядром усіх узніклых цывілізацый дэ Ґабіно называў арыяў - арыстакратычную белую падрасу - з якімі даследчык атаясамліваў індаэўрапейцаў. Паводле дэ Ґабіно арыі (індаэўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіравання ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацыяў тлумачыцца дэ Ґабіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўґенікі і змяшэннем арыяў з мясцовым насельніцтвам. Т.ч. Жозэф Арцюр дэ Ґабіно зьяўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорый, бо першым абґрунтаваў ідэю няроўнасці людзей па прычыне розніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біяляґічна-расавых здольнасцяў.