Бабёр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: no:Bever
д Іншыя значэньні
Радок 1:
{{Іншыя значэньні}}
[[Выява:Beaver pho34.jpg|міні|200пкс|Бабёр рачны эўрапейскі]]
[[Выява:Belarus-Beaver Felled Tree near Islach River-1.jpg|міні|200пкс|Паваленае дрэва каля ракі [[Іслач]]]]
Радок 4 ⟶ 5:
'''Бабёр, бабёр рачны''' ({{мова-la|Castor fiber}}) — жывёліна атраду ''грызуноў'', сямейства ''бабровых''. Паўвадзяная жывёліна, жыве на [[рака|рэках]], старыцах, некаторых [[возера|азёрах]] і каналах з багатай узбярэжнай расьліннасьцю. Жыве сем'ямі ў норах або «хатачках» вышынёй да ''3 метраў'' і дыямэтрам у падставы да ''12 метраў''.Будуе плаціны, часам даўжынёй да ''100—200 метраў''.
 
У мінулым зьяўляўся важкім аб'ектам паляваньня. Косткі бабра знойдзеныя пры раскопках гарадзішчаў ''6—12 стагодзьдзяў''. Вядомыя граматы ''14-16 стагодзьдзяў'', выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгоддзі з ''бабровымі гонамі'' (месцамі адлову баброў) каля [[Полацак|Полацка]], [[Маладзечна]], [[Слуцак|Слуцка]]. У ''16 стагодзьдзі'' [[Статуты ВКЛ|статутамі ВКЛ]] былі вызначаныя меры па ахове ''баброў''. У ''18 стагодзьдзі'' ''бабёр'' яшчэ быў распаўсюджаны на [[Прыпяць|Прыпяці]], [[Піна|Піне]], [[Бярэзіна|Бярэзіне]], [[Ясельда|Ясельдзе]], [[Сьвіслач]]ы, да сярэдзіны ''19 стагодзьдзя'' захаваўся толькі на [[Бярэзіна|Бярэзіне]] й паўднёвых прытоках [[Прыпяць|Прыпяці]], да пачатку ''20 стагодзьдзя'' амаль цалкам зьнік (засталіся невялікія селішчы на [[Бярэзіна|Бярэзіне]], [[Сож]]ы й [[Нёман]]е). У [[1925]], у мэтах захаваньня і павелічэньня беларускай папуляцыі бабра, быў створаны [[Бярэзінскі запаведнік]]. У [[1931]]-[[1932]] было ўлічана ''54'' бабровыя «хатачкі», у [[1933]] — ''95'', у [[1947]] — ''147''.
 
Найбольш распаўсюджаны падвід — '''Бабёр рачны эўрапейскі'''. Даўжыня цела ''66-92 сантыметрысантымэтры'', хваста - ''22-34 сантыметрысантымэтры'', вага цела да ''30 кіляграмаў''. Афарбоўка сьветлая (каштанава-бурая, сьветла-бурая) або цёмная (чорна-бурая, амаль чорная). Цёмныя ''бабры'' характэрныя для басэйнаў [[Сож]]а й [[Нёман]]а. Пальцы задніх канечнасцяў злучаныя плавальнай перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць (рэгенэруюць) усё жыцьцё, таму што ён сточвае іх аб цьвёрдыя пароды дрэваў. Палавая паўнавартасьць наступае на трэцім годзе жыцьця. Гон (шлюбны сэзон) — у [[студзень|студзені]]-[[люты]]м. ''Бабраняты'' (ад двух да пяці) зьяўляюцца ў [[красавік]]у-[[травень|траўні]]. Сілкуецца травяністымі й дрэўнымі раслінамі. На зіму робіць падводныя запасы корму.
 
Занесены ў [[Чырвоная Кніга Рэспублікі Беларусь|Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь]].