Аляксандар Лукашэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Adding: tr:Alexander Lukashenko
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
[[Выява:Lukashenko.JPG|міні|200пкс|Аляксандар Лукашэнка]]
 
'''Лукашэ́нка, Алякса́ндар Рыго́равіч''' (нарадзіўся [[30 жніўня]] [[1954]]) — беларускі [[палітык]], першы [[прэзыдэнт]] [[Беларусь|Рэспублікі Беларусі]].
 
==Раньнія гады жыцьця==
Радок 12:
З [[1975]] па [[1977]] і з [[1980]] па [[1982]] гг. Лукашэнка служыў у памежных войсках [[КГБ]] [[СССР]], быў інструктарам палітычнага аддзелу ваеннае часткі 2187 Заходняе памежнае акругі ў [[Берасьце|Берасьці]].
 
За сваё жыцьцё Аляксандар Лукашэнка зьмяніў шмат месцаў працы. З [[1977]] па [[1978]] гг. ён займаў пасаду сакратара камітэту ВЛКСМ Дзяржхарчгандлю ў [[Магілёў|Магілёве]]. У [[1978]]-[[1980]] гг. А. Лукашэнка рабіўпрацаваў сакратаром раённага таварыства "Веды" ў Шклове.
 
У [[1980]] - [[1982]] гг. А. Лукашэнка зноў служыў у войску намесьнікам камандзіра роты па палітычнай частцы ў в/ч 04104.
 
Пасьля зыходу з арміі ў [[1982]] Лукашэнка стаў намесьнікам дырэктара саўгасу "Ўдарнік" Шклоўскага раёну. У [[1983]] - [[1985]] гг. быў намесьнікам дырэктара камбінату будаўнічых матэрыялаў у [[Шклоў|Шклове]]. У [[1985]] - [[1987]] гг. - сакратар партыйнага камітэту калгасу імя Леніна Шклоўскага раёну. З [[1987]] г. - дырэктар саўгасу "Гарадзец" Шклоўскага раёну Магілёўскае вобласьці.
 
== Пачатак палітычнае кар'еры ==
Радок 22:
У [[1989]] г. Аляксандар Лукашэнка балятаваўся на выбарах народных дэпутатаў [[СССР]], але прайграў у другім туры [[Вячаслаў Кебіч|Вячаславу Кебічу]] з розьніцай у 1% галасоў.
 
У [[1990]] годзе Лукашэнка быў абраны народным дэпутатам [[Беларусь|Рэспублікі Беларусі]]. Адсюль пачалася палітычная кар'ера будучага беларускага дыктатара. У парлямэнце ён стварыў фракцыю "Камуністы за Дэмакратыю", якая выступала за захаваньне [[СССР]] у дэмакратычнай форме. Пасьля падзеяў 13 студзеня 1991 г. у Вільні, дзе ад рук савецкіх вайскоўцаў генэрала [[УсхопчыкаУсхопчык|Усхопчыка]] загінула 13 мірных жыхароў, што бралі ўдзел у дэманстрацыях пратэсту савецкай акупацыі Літвы, Лукашэнка разам ззь іншымі дэпутатамі ВС [[БССР]] выяжджаў на месца здарэньня дзеля збору фактаў.
 
Лічылася, што Лукашэнка быў адзіным дэпутатам беларускага парлямэнту, што прагаласаваў супраць ратыфікацыі Белавескіх пагадненьняў, аднак насамрэч было устаноўлена, што гэтым чалавекам быў Валеры [[Ціхіня]], які потым быў старшынём Канстытуцыйнага Суду Беларусі. Пры гэтым дакладна вядома, што ён уласнаручна ўносіў у залю паседжаньняў Вярхоўнага Савету [[бел-чырвона-белы сьцяг]] і пэўны час намагаўся далучыцца да фракцыі [[БНФ|Беларускага Народнага Фронту]], куды яго так і не прынялі.
Радок 30:
Заваяваўшы сваёй рэторыкай рэпутацыю апантанага барацьбіта за справядлівасьць, у [[1993]] г. Лукашэнка быў абраны старшынём часовае камісіі Вярхоўнага Савету па барацьбе з карупцыяй, створанай для вывучэньня дзейнасьці камэрцыйных структураў пры ўладзе. У гэтай сваёй якасьці Лукашэнка абвінаваціў у карупцыі шэраг сябраў кабінэту Кебіча, а самога Кебіча назваў галавой "прамаскоўскае мафіі". [[1 красавіка]] [[1994]] г. "камісія Лукашэнкі" была ліквідаваная як "выканаўшая задачу па дасьледваньні".
 
У пачатку [[1994]] г. была прынятая новая [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусі]]. Паводле яе ў ліпені таго году адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якія выставілі свае кандыдатуры шэсьць палітыкаў. Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдат, базуючыся на папулісцкай праграмепраґраме ў духу лёзунгаўлёзунґаў барацьбы з карупцыяй, павышэньня заробкаў і інтэграцыіінтэґрацыі з [[Расея]]й. Лукашэнка неаднаразова публічна заяўляў сваіх у прамовах і інтэрвію: "Я ў Маскву на каленях папаўзу". Скандальным эпізодам перадвыбарчае кампаніі Лукашэнкі быў (верагодна, падстроены) замах на яго. Калі па факце замаху была ўзбуджаная крымінальная справа, сьледчыя адзначылі разыходжаньне вынікаў балістычнай экспертызы й экспертызы адтулінаў у аўтамабілі "Мэрсэдэс", з паказаньнямі Аляксандра Лукашэнкі й Віктара Шэймана, якія быццам знаходзіліся ў аўтамабілі падчас інцыдэнту. Справа была прыпыненая, а потым пра яе забыліся. З прыходам да ўлады Лукашэнкі яна не была ўзноўленая.
 
Сярод іншых кандыдатаў былі [[Станіслаў Шушкевіч]], [[Зянон Пазьняк]] і прэм'ер-міністар Беларусі [[Вячаслаў Кебіч]], які лічыўся фаварытам. У першым туры Лукашэнка атpымаў 45% галасоў. За Кебіча прагаласавалі 15% выбарцаў, а 10% прагаласавалі за Шушкевіча. Лукашэнка быў падтрыманы шэрагам палітыкаў, якія лічыліся дэмакратычнымі ([[Анатоль Лябедзька]], [[Віктар Ганчар]]). Пазьней яны тлумачылі, што бачылі ў Лукашэнку супрацьвагу постсавецкае намэнклятуры ў асобе Кебіча, і будучы інструмэнт правядзеньня рэформаў. Другі тур адбыўся 10 ліпеня, на ім А. Лукашэнка канчаткова перамог, атрымаўшы 80% галасоў.
 
==Першы прэзыдэнцкі тэрмін ([[1994]]-[[2001]])==
 
Перамога Лукашэнкі была нечаканасьцю для многіх у Беларусі і за мяжою, зважаючы на ягоную маладосьць і недасьведчанасьць.
Радок 52:
Улетку [[1996]] г. 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі паставілі подпісы пад [[імпічмэнт]]ам А.Лукашэнку за "парушэньне Канстытуцыі". У адказ Лукашэнка правёў [[24 лістапада]] [[1996]] г. рэфэрэндум, пасьля якога атрымаў права распушчаць парлямэнт і працягнуў сабе тэрмін паўнамоцтваў на два гады. Ужо [[25 лістапада]] было абвешчана аб перамозе Лукашэнкі. Вынікі рэфэрэндуму моцна аспрэчваліся, але апазыцыя была цалкам выцесьненая з тэлевізіі і радыё, апазыцыйным газэтам не давалі друкавацца. У гэтых варунках [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|Злучаныя Штаты]] і [[Эўразьвяз]] адмовіліся прызнаваць легітымнасьць рэфэрэндуму.
 
А. Лукашэнка адразу скарыстаўся ззы сваіх паўнамоцтваў, распусьціўшы Вярхоўны Савет 13 скліканьня. [[АМАП]] ачапіў будынак парлямэнту, а ў суседнім памяшканьні разьмясьціўся новы парлямэнт, складзены з стаўленікаў А. Лукашэнкі. У знак пратэсту у адстаўку падалі прэм'ер-міністар Беларусі, два іншыя міністры і сем судзей Канстытуцыйнага суду. Іх хутка замянілі прыхільнікамі Лукашэнкі, прашэньню аб імпічмэнце было адмоўлена. Лукашэнка канцэнтраваў у сваіх руках уладу з дапамогаю ўзмацненьня спэцслужбаў, у прыватнасьці [[КДБ]].
 
Пачаўся перасьлед незалежнае прэсы і вядомых апазыцыянэраў. Было зачыненае незалежнае [[Радыё 101.2]]. Пасьля публічных заклікаў Лукашэнкі расправіцца з апазыцыяй, у [[1999]]-[[2000]] гг. пры загадкавых абставінах зьніклі тры апазыцыянэра, у тым ліку былы старшыня перадвыбарчага штабу Лукашэнкі [[Віктар Ганчар]] і апэратар расейскага тэлеканала ОРТ [[Зьміцер Завадзкі]]. Раптоўна памірае важная апазыцыйная фігура [[Генадзь Карпенка]], ходзяць упартыя чуткі аб верагодным атручэньні. У замежжы зьяўляюцца беглыя супрацоўнікі [[КДБ]] і [[Міністэрства Ўнутраных Спраў]], якія даюць паказаньні аб санкцыі на зьнішчэньне апазыцыянэраў з боку ўлады і аб існаваньні ў Беларусі для гэтых мэтаў г. зв. "Эскадронаў сьмерці". Некалькі чыноўнікаў у Беларусі былі арыштаваныя, але зь цягам часу расьсьледваньне спраў амаль заглыхла.
Радок 58:
===Аднаўленьне русіфікацыі===
 
Урад Лукашэнкі ўзяў курс на аднаўленьне [[Русіфікацыя|русіфікацыйнае]], антынацыянальнае палітыкі ў Беларусі. У [[1995]] г. быў праведзены рэфэрэндум, на якім была адмененая гістарычная дзяржаўная сымболіка Беларусі, уведзеныя новыя сымбалі, створаныя на базе гербу і сьцягу [[БССР]]. [[Расейская мова]] атрымала статус дзяржаўнае, пасьля чаго пачалося плянамернае выцісканьне беларускае мовы са сродкаў масавай інфармацыі, адукацыі, дзяржаўных установаў. Супраць адмены [[Бел-чырвона-белы сьцяг|бел-чырвона-белага сьцягу]], "[[Пагоня (герб)|Пагоні]]" і статусу беларускае мовы як адзінае дзяржаўнае, група дэпутатаў ад [[БНФ]] абвясьціліабвясьціла галадоўку ў залі парлямэнту. Яны былі зьбітыя і выгнаныя з будынку сіламі АМАП.
 
[[Расейская праваслаўная царква]] атрымала прывілеяваны статус у Беларусі, у той самы час іншым рэлігіям чыняцца перашкоды ў дзейнасьці. [[Каталіцкі касьцёл|Каталіцкім]] ксяндзам-замежнікам не выдаюцца беларускія візы. У некаторых афіцыйных выданьнях, напрыклад "[[Народная газэта|Народнай газэце]]" пачалі зьяўляцца артыкулы, ачарняючыя рэпутацыю іншых рэлігій, у тым ліку нават традыцыйнага для Беларусі [[пратэстантызм]]а. Улады гвалтоўна супраціўляюцца стварэньню ў Беларусі грамадаў [[БАПЦ|Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы]].
Радок 68:
Беларусь і Лукашэнка апынуліся ў цэнтры буйных міжнародных скандалаў. У верасьні [[1995]] г. над [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьцю]] супрацьпаветранымі войскамі быў зьбіты паветраны шар, які ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах. Беларускія пілёты лічылі, што страляюць па мэтэаралягічным зондзе. Увесь экіпаж паветранага шару - два амэрыканскіх пілёта-спартоўцы - загінуў. У лістападзе [[1995]] г. Лукашэнка выклікаў іншы скандал, заявіўшы ў інтэрвію, што ўнутраная палітыка [[Адольф Гітлер|Адольфа Гітлера]] мела і станоўчыя бакі. Многія расцанілі гэтае выказваньне як намер будаваць у Беларусі рэжым аўтарытарнага кшталту.
 
Зьдзейсьнены А. Лукашэнкам у [[1996]] г. дзяржаўны пераварот быў адразу асуджаны міжнароднай супольнасьцю. Абвастрыліся стасункі з замежнымі дзяржавамі. У красавіку [[1998]] г. ззы сваіх рэзыдэнцый у пасёлку Дразды былі гвалтоўна выселеныя амбасадары [[ЗША|Злучаных Штатаў]], [[Вялікая Брытанія|Вялікае Брытаніі]], [[Францыя|Францыі]], [[Нямеччына|Нямеччыны]], [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Італія|Італіі]] і [[Японія|Японіі]]. Гэта было пачаткам буйнага міжнароднага скандалу, бо беларускія ўлады парушылі [[Венская канвэнцыя|Венскую канвэнцыю]]. Закранутыя краіны, а таксама [[Расея]], адазвалі зь [[Менск]]у сваіх амбасадараў.
 
Хаця амбасадары пазьней вярнуліся пасьля згасьленьня канфлікту, Лукашэнка не спыніў свае выпады супраць заходніх краінаў і пачаў абвінавачваць унутраную апазыцыю ў рабоце на карысьць замежных спэцслужбаў. Ён абвінавачваў замежныя ўрады ў дыскрымінацыі Беларусі на ўсіх узроўнях, ад эканомікі (зь Беларусі была выгнаная дэлегацыя [[МВФ]], а сама арганізацыя абазначаная Лукашэнкам як "махляры") да спорту (Лукашэнка абвінаваціў Захад у змове супраць беларускае зборнае на [[Зімовыя алімпійскія гульні|Зімовых Алімпійскіх гульнях]] у [[Наґана]], [[Японія]]).
Радок 74:
Лукашэнка не абмяжоўваўся словамі ў сваім непрыяцьці Захаду. Пад канец [[1990]]-х гадоў Беларусь экспартавала ўзбраеньняў, у тым ліку супрацьпаветраных, на 400 мільёнаў даляраў у [[Іран]], [[Ірак]], [[Судан]], [[Югаславія|Югаславію]]. Пасьля пачатку [[Вайна ў Косава|вайны ў Косава]] Лукашэнка адстойваў ідэю "Славянскага саюзу" [[Расея|Расеі]], [[Беларусь|Беларусі]] і Югаславіі.
 
Заходняя палітыка ў дачыненьні зь Беларусяй сталася больш жорсткаю. Пасьля падзеньня рэжыму [[Слабадан Мілошавіч|С. Мілошавіча]] ў Югаславіі, адносна лукашысцкай Беларусі ўсё часьцей пачаў ўжывацца выраз "апошняя дыктатура [[Эўропа|Эўропы]]". Тым ня меней, ані [[Эўрапейскі Зьвяз]], ані [[Злучаныя Штаты Амэрыкі]] не прадпрымалі рашучых дзеяньняў супраць беларускага рэжыму, бо баяліся небясьпекі закрануць расейскія інтарэсы і пастаўкі расейскага [[газ]]у празь Беларусь.
 
===Інтэграцыя з [[Расея]]й===