Янка Купала: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10:
 
===Першыя публікацыі===
Першыя творы Купалы — некалькі сэнтымэнтальных вершаў на польскай мове, надрукаваныя ў [[1903]] – -[[1904]] гадох у часопісе «Ziarno» пад псэўданімам «К-а». Першы верш на беларускай мове — ''«Мая доля»'' (датуецца [[15 ліпеня]] [[1904]] годам). Першае беларускамоўнае выступленьне ў друку — публікацыя [[15 траўня]] [[1905]] году ў газэце «Северо-Западный край» верша ''«Мужык»''. Першая публікацыя ў беларускамоўнай прэсе — верш ''«Касцу»'', надрукаваны ў «[[Наша Ніва|Нашай Ніве]]» [[11 траўня]] [[1907]] году. Улетку таго ж году ў «Нашай Ніве» зьяўляюцца й іншыя творы Купалы. Яго раньнім вершам уласьцівае падабенства да [[фальклор|фальклору]] й беларускай паэзіі [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]].
 
На працягу [[1906]] – [[1907]] гадоў пішуцца паэмы ''«Зімою»'', ''«Нікому»'', ''«Адплата каханьнем»'', [[18 сьнежня]] [[1908]] году «Наша Ніва» публікуе паэму ''«У Піліпаўку»''. У тым жа годзе ж скончана праца над паэмамі ''«Адвечная песьня»'' і ''«За што?»''. Тэмаю гэтых твораў стала сацыяльная несправядлівасьць ды прыгнёт.