Павал Каруза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
працяжнікі, беларускія двукосьсі
Радок 1:
'''Павал Язапёнак Каруза''' ([[25 лютага]] [[1906]], в. [[Ваўкалатка]], [[Дзісенскі павет]], [[Віленская губэрня]] - [[20 лютага]] [[1988]], [[Вільня]]) - беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзеяч.
 
Паводле некаторых зьвестак род Карузаў перасяліўся ў [[Беларусь]] зь [[Італія|Італіі]]. У [[1924]] скончыў школу ў [[Браслаў|Браславе]], у [[1928]] Віленскую кансэрваторыю па клясе тэорыі й кампазыцыі. У 1924-1924—[[1926]] вольны слухач [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэту]].
 
З [[1925]] удзельнік грамадзка-палітычнага і культурнага жыцьця ў [[Заходняя Беларусь|Заходняе Беларусі]]. У [[1927]] старшыня ЦК [[БХД|Беларускае хрысьціянска-дэмакратычнае партыі]] (БХД) і галоўны рэдактар пэрыядычнага органу БХД газэты "«[[Biełaruskaja krynica]]"». Як рэдактар газэты неаднаразова прыцягваўся польскай адміністрацыяй да судовае адказнасьці. Пад уплывам фальклярыста і кампазытара [[Антон Грыневіч|Антона Грыневіча]] пачаў зьбіраць беларускі мелас, апрацоўкі якога плённа выкарыстоўваў у выканаўчай практыцы як харавод хору Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. У [[1928]] ад БХД і [[Беларускі сялянскі саюз|Беларускага сялянскага саюзу]] абраны выбаршчыкамі [[Сьвянцянскі павет|Сьвянцянскага павету]] ў сойм [[Польшча|Польшчы]]. Пасьля разгону сойму [[Юзаф Пілсудзкі|Юзафам Пілсудзкім]] летам 1930 - беспрацоўны. У [[1934]] праз абяцаньні надрукаваць яго аўтарскія творы і фальклёрныя зборы падманным шляхам вывезены цераз [[Гдыня|Гдыню]] ў [[Менск]]. Арыштаваны і сасланы на [[Салаўкі]].
 
Вярнуўся ў [[Беларусь]] у [[1947]] пасьля 13-гадовага зьняволеньня. У [[1947]]—[[1948]] працаваў у Доме творчасьці ў [[Маладэчна|Маладэчне]]. У [[1949]] паўторна арыштаваны і высланы ў [[Нарыльск]]. Вызвалены ў [[1955]], рэабілітаваны ў [[1957]]. Вярнуўся ў Вільню. Працаваў як харавод і кампазытар у Дзяржаўным ансамблі польскае песьні й танцу [[Летува|Летувіскае ССР]]. Супрацоўнічаў з фальклярыстамі ІМЭФ [[НАН Беларусі|АН БССР]], друкаваўся ў часопісе "«[[Мастацтва Беларусі]]"», газэце "«[[ЛіМ]]"». Падрыхтаваў да выданьня музычныя запісы беларускага фальклёру Антона Грыневіча. Напісаў "«Камэpную сымфонію"», пабудаваную на беларускім меласе, песьні на тэксты [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Ніл Гілевіч|Ніла Гілевіча]], [[Ларыса Геніюш|Ларысы Геніюш]], [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]] і іншых беларускіх паэтаў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==