Слава Корань: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:57, 30 ліпеня 2006

Беларускі рок-музыкант, нарадзіўся ў Пскове ў сям'і настаўніцы і ўрача: па пашпарце - 16.01.1956, насамрэч - 16.12.1955 . Скончыў школу №30 г. Мінска, потым факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Радыё-тэхнічнага Інстытута (Мінск) па спецыяльнасці "аўтаматызаваныя сістэмы кіравання".

Вучыўся граць на фартэпіяна ў музычнай школе №1 г. Мінска (1962-1969 гг.), але зразумеў, што фартэпіяна яму не даспадобы і пераключыўся на гітару. У 1968 г. пачаў граць у школьнай групе, працягнуў музычныя эксперыменты ў РТІ. У 1981 г. заснаваў групу "Ліфт", якая выступала ў менскім кафэ "Мерыдыян" пад "дахам" арганізацыі "Арыентыр". У той час у Менску было толькі тры кавярні, дзе гралі жывыя групы: "Мерыдыян", "Сузор'е" і кафе Беларускага палітэхнічнага інстытуту. У 1982 г. стаў гітарыстам групы "Studio 7" - гурта Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які ў 1984 г. стаў называцца "BONDA".

Сыйшоў з BONDA ў 1988 г. разам з Сяргеям Краўчанкам і Валерам Цініцкім і з імі, а таксама Феліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэям Патрэям стварыў гурт ULIS, у якім грае дагэтуль.

У 1993 годзе адбыўся раскол гурта, падчас якога з ULIS cыйшлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе цяжар ;) спаўнення функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла наваколле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.

Жанаты, мае сына. З'яўляецца шчаслівым чалавекам.